ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Наша міфалогія не горшая за іншыя
Берасцейская Біблія: адкрыты дотык

Нацыянальная бібліятэка на VI Бакінскай МКВК

Нацыянальная бібліятэка на VI Бакінскай МКВК
Іншыя навіны

27 верасня ў Рэспубліцы Азербайджан адбылося ўрачыстае адкрыццё VI Бакінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу (МКВК), прысвечанай 650-годдзю азербайджанскага паэта Імадэддзіна Насімі.

У адкрыцці прынялі ўдзел грамадскія дзеячы, прадстаўнікі навукі, літаратуры, культуры, мастацтва, а таксама дыпламатычных місій, акрэдытаваных у краіне, і замежныя госці.

Нацыянальную бібліятэку Беларусі на VI Бакінскай МКВК прадставіла першы намеснік дырэктара па абслугоўванні карыстальнікаў і ідэалогіі Алена Далгаполава.

У рамках выстаўкі-кірмашу 27–28 верасня ў канферэнц-зале Нацыянальнай бібліятэкі Азербайджана імя М.Ф. Ахундава прайшла міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Бібліятэкі як мабільныя інфармацыйныя цэнтры”, на якой Алена Ерамееўна выступіла з дакладам “Бібліятэчны сэрвіс у сетцы Інтэрнэт: пра некаторыя праекты Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”.

У Азербайджанскай нацыянальнай бібліятэцы таксама адбылося адкрыццё Залы міжнароднага супрацоўніцтва. У адкрыцці прынялі ўдзел супрацоўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў 13 краін у Азербайджане і кіраўнікі бібліятэк.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі прадставіла экспазіцыю кніг беларускіх выдавецтваў, якая адлюстроўвае сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны, яе шматвяковую гісторыю і багатую культуру. Беларускі стэнд наведалі віцэ-прэзідэнт Фонду Гейдара Аліева Лэйла Аліева, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Азербайджанскай Рэспубліцы Генадзь Ахрамовіч. Цяпер у Нацыянальнай бібліятэцы Азербайджана заўсёды будзе прадстаўлена літаратура пра Беларусь.

29 верасня для замежных гасцей прадугледжана культурная праграма з наведваннем Нацыянальнага музея дывана і Нацыянальнага музея мастацтваў.

Матэрыял прадстаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам