ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Інтэрв'ю дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі глядзіце на тэлеканале АНТ
Праект “Сведкі эпохі: Беларусь на старонках газет 100-гадовай даўніны”

Нацыянальная бібліятэка на ХХVI ММКВК: дзень першы

Нацыянальная бібліятэка на ХХVI ММКВК: дзень першы
Іншыя навіны

6 лютага адкрыўся самы маштабны фестываль у беларускай кніжнай індустрыі – ХХVI Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш.

Самы маштабны беларускі фестываль кнігі для Нацыянальнай бібліятэкі пачаўся з асабліва прыемнай падзеі – ва ўрачыстай абстаноўцы лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” Уладзімір Ліхадзедаў перадаў рэдкія выданні і рукапісы з уласнай калекцыі ў фонд “алмаза ведаў”.

Сярод іх – кірылічныя і заходнееўрапейскія старадрукі беларускай тэматыкі, картаграфічныя матэрыялы, “спавядальныя ведамасці” і “шлюбныя вобыскі” Праваслаўнай царквы (XIX ст.), дакументы аб шляхецкім паходжанні. Таксама перададзены рукапіс беларускіх татараў, арыгінальны прывілей Жыгімонта III Вазы (пачатак XVII ст.) на старабеларускай мове з калекцыі Тышкевіча, полацкі дакумент (XVI ст.), падшыўка Гродзенскіх губернскіх ведамасцей 1840-х гг. і інш.

Гэтыя кнігі, часопісы і архіўныя матэрыялы дэманструюцца на стэндзе Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь у экспазіцыі “У пошуках страчанага”.

Традыцыйна да міжнароднай выстаўкі-кірмашу Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала насычаную праграму. У першы дзень прайшла прэзентацыя факсімільнага выдання першай у свеце кнігі пад назвай “Буквар” (Еўе, 1618).

Намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Суша павіншаваў прысутных з адкрыццём выстаўкі-кірмашу і распавёў пра значэнне “Буквара” для кніжнай культуры беларускага народа.

Факсімільнае перавыданне 400-гадовага “Буквара” для Нацыянальнай бібліятэкі стала галоўным праектам мінулага года. На ММКВК прайшла цырымонія ўручэння асобнікаў выдання. Шчаслівымі ўладальнікамі сталі кандыдат педагагічных навук, дацэнт, аўтар сучаснага буквара Вольга Цірынава, дэкан факультэта пачатковай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка Наталля Ждановіч, вучні гімназіі № 4 г. Мінска і лепшыя педагогі пачатковай школы Рэспублікі Беларусь.

На дзіцячай пляцоўцы міжнароднай выстаўкі-кірмашу для маленькіх чытачоў часопіса “Вясёлка” сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі прайшла інтэрактыўная гульня “Буквар. Таямніцы 4-х стагоддзяў”. Аўтарам аднайменнага праекта выступіў Аляксандр Суша. На працягу мінулага года ў выпусках часопіса “Вясёлка” публікаваліся загадкі і гульні, якія знаёмяць маленькіх чытачоў з букварамі розных часоў.

З дня адкрыцця і да завяршэння кніжнага фестывалю на стэндзе Нацыянальнай бібліятэкі можна азнаёміцца з экспазіцыяй “Беларускі буквар: чатыры стагоддзі гісторыі”, якая распавядае, якімі былі дапаможнікі для пачатковага навучання грамаце ў розныя эпохі, пачынаючы з XVI стагоддзя па сённяшні час. Экспазіцыя прадстаўляе факсіміле 400-гадовага “Буквара” і яго “нашчадкаў”: буквар Спірыдона Собаля (Куцейна, 1631 г.), “Букварь языка славенскаго” (Вільня, 1767 г.), буквары Цёткі, Якуба Коласа, Каруся Каганца, Сцяпана Некрашэвіча, заходнебеларускія буквары, а таксама сучасныя, напісаныя залатым медалістам Лейпцыгскага кніжнага кірмашу Анатолем Клышкам.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

22–28 красавіка 1944 года. 19 тыдняў да вызвалення

23 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам