ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Які лёс беларускіх прыватных бібліятэк?
Усё пра Аман – бібліятэцы перадалі каля 500 новых выданняў

Нацыянальная бібліятэка далучылася да дзён расійскай духоўнай культуры

Нацыянальная бібліятэка далучылася да дзён расійскай духоўнай культуры
Іншыя навіны

19 верасня ў бібліятэцы прайшоў шэраг мерапрыемстваў у рамках форуму “Гістарычная, культурная і духоўная еднасць расійскага і беларускага народаў”, прымеркаванага да дзён расійскай духоўнай культуры.

Госці бібліятэкі наведалі круглыя сталы “Дастаеўскі як духоўны арыенцір рускага і беларускага народаў”, “Роля святога князя Аляксандра Неўскага ў гісторыі станаўлення братэрства народаў Расіі і Беларусі”, “Мова – душа народаў. Аб'ядноўваючая роля літаратуры і тэатра ў супрацоўніцтве Расіі і Беларусі”.

Да мерапрыемства былі падрыхтаваны выставы “Тэатральная памяць народа. Беларуская драматургія: Мінск – Масква. Па архівах РДБМ”, фотавыстава “Аляксандр Неўскі – Імя Расіі”, а таксама выстава, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Фёдара Дастаеўскага.

У працы круглага стала “Дастаеўскі як духоўны арыенцір рускага і беларускага народаў” прыняў удзел дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі.

Намеснік старшыні Камітэта Савета Федэрацыі па навуцы, адукацыі і культуры Віктар Смірноў перадаў у дар бібліятэцы пано з выявай будынка расійскага Савета Федэрацыі. Раман Сцяпанавіч падзякаваў сенатару за падарунак і адзначыў, што пано – каштоўны ўклад у калекцыю “алмаза ведаў”.

20 верасня адбылася дыскусійная пляцоўка “Зберажэнне агульнай гістарычнай памяці і духоўнай спадчыны Расіі і Беларусі”. Яе мадэратарам стаў Раман Матульскі.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Суша, загадчык навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Анатоль Сцебурака, загадчыца навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства Марына Пшыбытка, загадчыца аддзела рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакуметаў Дзіяна Муратава, загадчыца навукова-даследчага аддзела бібліяграфіі Ірына Градоўкіна, загадчыца інфармацыйна-аналітычнага аддзела Ніна Працько, загадчык аддзела фарміравання электроннай бібліятэкі Віктар Пшыбытка.

На пленарным паседжанні “Гістарычная, культурная і духоўная еднасць расійскага і беларускага народаў” Раман Матульскі выступіў з дакладам на тэму “Захаванне агульнай кніжнай спадчыны беларускага і расійскага народаў і фарміраванне адзінай сучаснай інфармацыйнай прасторы”.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам