ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Запрашаем на ўрачыстае адкрыццё Кнігазнаўчых чытанняў
Калекцыя кніг У.М. Карагіна цяпер у Нацыянальнай бібліятэцы

Нацыянальная бібліятэка Беларусі ўзяла ўдзел у міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні”

Нацыянальная бібліятэка Беларусі ўзяла ўдзел у міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні”
Іншыя навіны

21 красавіка ў Расійскай дзяржаўнай бібліятэцы пачала сваю працу міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Румянцаўскія чытанні – 2021”, арганізаваная Расійскай дзяржаўнай бібліятэкай сумесна з Міністэрствам культуры Расійскай Федэрацыі і некамерцыйным партнёрствам “Бібліятэчная асамблея Еўразіі”.

На канферэнцыі традыцыйна разглядаюцца пытанні захавання і вывучэння сусветнай культурнай спадчыны, праблемы функцыянавання бібліятэк на сучасным этапе і пошук перспектыўных шляхоў развіцця, пашырэнне міжкультурнага ўзаемадзеяння і супрацоўніцтва паміж установамі культуры, адукацыі і навукі.

Гасцей канферэнцыі віталі Аляксандр Самарын, намеснік генеральнага дырэктара па навукова-выдавецкай дзейнасці Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі, Міхаіл Афанасьеў, прэзідэнт Расійскай бібліятэчнай асацыяцыі, і Раман Матульскі, генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і прэзідэнт некамерцыйнага партнёрства “Бібліятэчная асамблея Еўразіі”. У сваім відэазвароце Раман Сцяпанавіч акцэнтаваў увагу на культурна-гістарычнай блізкасці Расіі і Беларусі, адзначыўшы, што дзейнасць графа Румянцава з’яўляецца “яскравым прыкладам узаемапранікнення і ўзаемаразвіцця дзвюх культур”.

У пленарным пасяджэнні ўзялі ўдзел спецыялісты Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі, Расійскай нацыянальнай бібліятэкі, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Нацыянальнай бібліятэкі Кыргызскай Рэспублікі імя А. Асмонава. Абмяркоўваліся праблемы алічбоўкі і прадстаўлення доступу да кніжных помнікаў, навукова-даследчая дзейнасць бібліятэк, а таксама праца бібліятэк у перыяд пандэміі. Нашу бібліятэку прадстаўляў Аляксандр Суша, намеснік генеральнага дырэктара – дырэктар па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці. У сваім выступленні Аляксандр Аляксандравіч распавёў пра досвед Нацыянальнай бібліятэкі ў стварэнні Дзяржаўнага рэестра кніжных помнікаў Беларусі – ключавога Нацыянальнага рэсурсу, які забяспечвае ўлік, захаванасць, апісанне і сістэматызацыю звестак аб кніжных помніках краіны.

Канферэнцыя пройдзе 21–23 красавіка ў афлайн- і анлайн-рэжымах. З раскладам трансляцый можна азнаёміцца на сайце Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам