ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Рэгіянальныя зводныя электронныя каталогі працягваюць раскрываць фонды бібліятэчных устаноў краіны
Да Дня праваслаўнай кнігі і 440-годдзя Астрожскай Бібліі

Нацыянальная бібліятэка Беларусі прыняла ўдзел у міжнародным форуме, прысвечаным садружнасці бібліятэк СНД

Нацыянальная бібліятэка Беларусі прыняла ўдзел у міжнародным форуме, прысвечаным садружнасці бібліятэк СНД
Іншыя навіны

11–12 сакавіка ў анлайн-фармаце прайшоў міжнародны форум “Садружнасць бібліятэк: дасягненні і перспектывы доўгатэрміновага партнёрства”, арганізаваны Расійскай дзяржаўнай бібліятэкай, Бібліятэчнай асамблеяй Еўразіі, Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Нацыянальнай бібліятэкай Узбекістана імя Алішэра Наваі, Усходне-Казахстанскай абласной універсальнай бібліятэкай імя Абая (г. Семей).

Мерапрыемства было прысвечана 30-годдзю з дня ўтварэння Садружнасці Незалежных Дзяржаў і накіравана на ўмацаванне партнёрскіх сувязей у галіне інфармацыйнага і культурнага супрацоўніцтва на еўразійскай прасторы.

Работа форуму пачалася з экспертнай сесіі “Лепшыя практыкі–2020 і арыенціры-2021”, у якой узялі ўдзел кіраўнікі нацыянальных бібліятэк Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана і Узбекістана.

З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў анлайн-канферэнцыі звярнуліся першы намеснік генеральнага дырэктара – дырэктар па абслугоўванні карыстальнікаў і ідэалогіі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Далгаполава і генеральны дырэктар Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі, віцэ-прэзідэнт Бібліятэчнай асамблеі Еўразіі Вадзім Дуда, якія адзначылі важнасць намечаных да абмеркавання тэм.

Работа сесіі ўключала тры секцыі, у рамках якіх кіраўнікі і спецыялісты нацыянальных бібліятэк краін Садружнасці распавялі аб дзейнасці сваіх устаноў ва ўмовах пандэміі, прадставілі лепшыя практыкі і праекты, абмяняліся меркаваннямі і планамі па развіцці бібліятэчнага супрацоўніцтва паміж прадстаўнікамі краін СНД.

У якасці мадэратара секцыі “Бібліятэкі ва ўмовах пандэміі” выступіў Вадзім Дуда, па словах якога пандэмія прынесла не толькі праблемы, але і адкрыла новыя магчымасці. Гэтыя словы ў поўнай меры знайшлі пацверджанне ў выступах кіраўнікоў нацыянальных бібліятэк Узбекістана, Казахстана і Азербайджана. У досыць кароткія тэрміны бібліятэкі былі вымушаныя асвоіць новыя формы працы з карыстальнікамі, што ўключала як прадастаўленне адкрытага доступу да электронных рэсурсаў і арганізацыю анлайн-абслугоўвання карыстальнікаў, так і рэалізацыю віртуальных праектаў, актывізацыю працы ў сацыяльных сетках, на афіцыйных сайтах і youtube-каналах бібліятэк. Віртуальныя праекты большай часткай былі прысвечаны знамянальным датам 2020 года, у прыватнасці 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Найбольш папулярным з іх стаў праект Усерасійскай дзяржаўнай бібліятэкі замежнай літаратуры “Бібліятэкі – сведкі Перамогі”, удзел у якім узялі ўсе буйныя бібліятэкі краін Садружнасці.

Асобныя ініцыятывы былі накіраваны на папулярызацыю бібліятэчных фондаў. Да прыкладу, Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Казахстан падрыхтавала шэраг відэасюжэтаў, дзе супрацоўнікі распавядаюць аб калекцыі рэдкіх кніг і рукапісаў бібліятэкі, а таксама прадставіла праект “Галасы выбітных асоб”, накіраваны на дэманстрацыю сваёй багатай калекцыі грамкружэлак. Падводзячы вынікі секцыі, выступоўцы адзначылі, што праца бібліятэк у перыяд пандэміі атрымала станоўчую ацэнку з боку карыстальнікаў.

Сярод праектаў, накіраваных на папулярызацыю культуры чытання, найбольшай увагі заслугоўвае ініцыятыва Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі “Святло Еўразіі”, прадстаўленая ў рамках секцыі “Інавацыйнае і праектнае развіццё бібліятэк”. Ідэя праекта заключаецца ў стварэнні мабільнай праграмы, якая дае грамадзянам краін СНД бясплатны доступ да лепшых твораў рускай літаратуры. Праграма арыентавана на маладую аўдыторыю, у прыватнасці на навучэнцаў сярэдніх школ.

Не меншую цікавасць выклікаў праект “Другая сусветная вайна ў архіўных дакументах”, прадстаўлены Паўлам Цярэшчанка, в.а. генеральнага дырэктара Прэзідэнцкай бібліятэкі імя Б.М. Ельцына. Удзельнікам секцыі быў прэзентаваны ўнікальны інфармацыйны рэсурс, які ахоплівае комплекс алічбаваных архіўных дакументаў, фота- і кінаматэрыялаў. Мадэратар секцыі Алена Далгаполава адзначыла, што дадзены праект уключае вялікую колькасць удзельнікаў і з’яўляецца добрым прыкладам кааперацыі бібліятэк з іншымі арганізацыямі.

Аб вопыце стварэння адзінай электроннай бібліятэчнай сістэмы Туркменістана з калегамі падзялілася Багдагуль Самедава, дырэктар Дзяржаўнай бібліятэкі Туркменістана.

На секцыі “Бібліятэчнае супрацоўніцтва ў СНД” абмяркоўваўся шэраг міжнародных праектаў, запланаваных да рэалізацыі ў бягучым годзе. У іх ліку XIV Міжнародная канферэнцыя “Central Asia: інфармацыйна-бібліятэчныя рэсурсы ў навуцы, адукацыі, культуры і бізнесе”, Санкт-Пецярбургскі міжнародны культурны форум, 37-ы Сусветны кангрэс IBBY у Маскве, а таксама штогадовая навуковая канферэнцыя “Санкт-Пецярбург і беларуская культура” і інш. У сваіх выступах Уміда Тэшабаева, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Узбекістана, і Анжэла Лебедзева, выканаўчы дырэктар Асацыяцыі “Гадуем чытача”, выказалі асобную падзяку Міждзяржаўнаму фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў – удзельніц СНД за гатоўнасць аказання падтрымкі ў правядзенні гэтых мерапрыемстваў.

Кіраўнікі нацыянальных бібліятэк Арменіі, Кыргызстана і Таджыкістана падкрэслілі важнасць далейшага ўзаемадзеяння краін Садружнасці ў гуманітарна-культурнай сферы, правядзення работы па фарміраванні агульнай гуманітарнай прасторы і пошуку новых форм і механізмаў супрацоўніцтва для бібліятэчнай супольнасці.

Другі дзень форуму быў прысвечаны адкрытай дыскусіі “Выклікі 2020 года: пытанні да бібліятэчнай супольнасці Садружнасці”. Падчас сустрэчы прадстаўнікі бібліятэк краін СНД падзяліліся праблемамі і дасягненнямі ў працы бібліятэк ва ўмовах абмежавальных мер, абмеркавалі прыярытэтныя задачы на найбліжэйшую перспектыву. Нацыянальную бібліятэку Беларусі прадставіла Вольга Скалабан, загадчыца аддзела міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў. У сваім дакладзе Вольга Аляксандраўна акцэнтавала ўвагу на развіцці віртуальных сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў перыяд пандэміі.

Больш падрабязна з выступамі ўдзельнікаў можна азнаёміцца на youtube-канале Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

У бібліятэцы адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя"

17 Кра 2024

16 красавіка ў дзень 90-годдзя з дня заснавання звання "Герой Савецкага Саюза" ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя", прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

15 Кра 2024

11 красавіка для навучэнцаў 6-х і 10–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (6 кл.), “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (10 кл.), “Брэсцкая крэпасць-герой” (11 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прапануем новую віртуальную кніжную выставу “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”

17 Кра 2024

Віртуальны цэнтр па дзейнасці міжнародных арганізацый прапануе віртуальную кніжную выстаўку “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаную Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Віртуальныя выстаўкі

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам