ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“Цікава пачытаць”: кніга “Фінансавыя казкі для дзяцей”
Пра значэнне архіва Храптовічаў (+ відэа)

Нацыянальная бібліятэка Беларусі прымае ўдзел у суботніку

Нацыянальная бібліятэка Беларусі прымае ўдзел у суботніку
Іншыя навіны

17 красавіка супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі прымаюць актыўны ўдзел у рэспубліканскім суботніку.

Дружны калектыў наводзіць парадак пасля доўгай зімы: выкідае смецце, добраўпарадкоўвае ўнутраныя дворыкі, клумбы, балконы і адкрытую аглядную пляцоўку. Няхай дагледжаныя газоны і кветнікі радуюць вока не толькі гараджан, але і чытачоў бібліятэкі!

Subotnik-15.jpg

Унутры будынка таксама кіпіць праца: ідзе ўборка на рабочых месцах і ў службовых памяшканнях, а ў чытальных залах і вышынным кнігасховішчы праводзяць абяспыльванне фондаў, праціраюць стэлажы і мэблю, у холах і калідорах – парэнчы і храміраваныя элементы інтэр’ера.

subbotnik_3.jpg

Добрая вясновая традыцыя не толькі яднае людзей, але і робіць свет вакол нас больш чыстым.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сустрэча з адвакатам аб здачы і арэндзе кватэры

24 Кра 2024

19 красавіка ў рамках акцыі “Бібліяноч-2024” Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў была арганізавана і праведзена бясплатная тэматычная сустрэча з адвакатам “Здаём кватэру ўнаём без парушэння закона: асаблівасці заключэння дагавора найму”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам