ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У музеі кнігі распачаліся калядныя сустрэчы
Творчыя заняткі “Вясёлы снегавік”

Нацыянальная бібліятэка Беларусі пашырае супрацоўніцтва з Рэспублікай Башкартастан

Нацыянальная бібліятэка Беларусі пашырае супрацоўніцтва з Рэспублікай Башкартастан
Іншыя навіны

У межах візіту афіцыйнай дэлегацыі Башкартастана ў Беларусь 6 снежня Нацыянальную бібліятэку наведалі першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Башкартастан Наталля Лапшына, в.а. дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі імя Ахмет-Закі Валідзі Рэспублікі Башкартастан Марат Зулькарнаеў і генеральны дырэктар Рэспубліканскага цэнтра народнай творчасці Рэспублікі Башкартастан Артур Алібакаў.

Падчас сустрэчы з генеральным дырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аксанай Кніжнікавай калегі абмеркавалі шэраг пытанняў культурнага супрацоўніцтва паміж рэспублікамі; выказалі зацікаўленасць у пашырэнні сувязей у сферы бібліятэчнай справы, аб’яднанні намаганняў па захаванні культурнага патэнцыялу і культурнай спадчыны.

Для ганаровых гасцей правялі экскурсію па “алмазе ведаў”. Яны пазнаёміліся з сацыякультурнай дзейнасцю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: арганізацыяй і правядзеннем мерапрыемстваў, прэзентацый, экскурсій, выставачных праектаў, наведалі Круглую залу Прэзідэнт-цэнтра, музей кнігі і аглядную пляцоўку.

Заўтра, 7 снежня, падчас прэзентацыі інвестыцыйнага і эканамічнага патэнцыялу Рэспублікі Башкартастан у Рэспубліцы Беларусь “Умацоўваючы саюзы, будуючы партнёрства” адбудзецца цырымонія падпісання Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж дзяржаўнай бюджэтнай установай культуры “Нацыянальная бібліятэка імя Ахмет-Закі Валідзі Рэспублікі Башкартастан” і дзяржаўнай установай “Нацыянальная бібліятэка Беларусі”.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Чым заняцца кнігалюбу, калі сіл няма чытаць

24 Сту 2022

Мы ўсё стамляемся. Шчыльны расклад, завалы на працы, стрэс, эмацыйныя перагрузкі і іншыя дробязі жыцця часам адымаюць у нас усякае жаданне займацца нават любімым хобі – і гэта нармальна. Тым больш калі ваша хобі – чытанне. Часам варта зрабіць перапынак у паглынанні выдуманых гісторый і заняцца чым-небудзь іншым, што не зробіць вас меней фанатычным аматарам літаратуры. Прэзентуем вам сем цалкам кніжных актыўнасцей – і гэта нават не чытанне.

Аўтарскі погляд

Арт-кніга “Ясон”

24 Сту 2022

25 студзеня а 16-й гадзіне ў музеі кнігі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы-прэзентацыі твора сучаснага выяўленчага і кніжнага мастацтва – арт-кнігі “Ясон”.

Кніжныя выстаўкі

Размова з адвакатам аб абароне праў спажыўцоў

24 Сту 2022

20 студзеня Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў у рамках мерапрыемстваў па інфармацыйна-прававой асвеце грамадзян была арганізавана і праведзена штомесячная тэматычная сустрэча з адвакатам “Абарона праў спажыўцоў: прававыя і практычныя аспекты ”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вялікі космас у малым фармаце: у Нацыянальнай бібліятэцы адкрылася выстава “Разцовая гравюра: Лембіт Лыхмус і венская школа”

19 Сту 2022

Разцовая гравюра выкарыстоўвалася графікамі з XV ст., а ў канцы XVI – XVIII ст. мела пашырэнне ў Беларусі. Цяпер яна ўвасобілася ў графіцы малых форм – экслібрысах.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам