ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Абвешчаны прыём заявак на конкурс "Экслібрыс" імя Анатоля Сыса
Малая радзіма знакамітых людзей

Нацыянальная бібліятэка Беларусі на XXII Агульным сходзе членаў БАЕ

Нацыянальная бібліятэка Беларусі на XXII Агульным сходзе членаў БАЕ
Іншыя навіны

17 мая ў Бішкеку, Кыргызская Рэспубліка, працягнула сваю работу міжнародная канферэнцыя “Кніга і чытанне ў лічбавую эпоху”.

Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі наведаў студыю Кыргызскага тэлеканала, дзе ў прамым эфіры ранішняй перадачы расказаў пра актуальнасць праблемы чытання для ўсіх краін, уключаючы ўсе дзяржавы – удзельніцы Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Па словах Рамана Сцяпанавіча, далучэнне да чытання з’яўляецца важнай умовай фарміравання новага пакалення грамадзян. Сёння неабходна павышаць і ўмацоўваць у грамадскай свядомасці важнасць праблемы падтрымкі і развіцця чытання. Таксама дырэктар падзяліўся сваімі ўражаннямі аб міжнароднай канферэнцыі, адзначыўшы высокі ўзровень арганізацыі навуковага форуму.

У гэты ж дзень адбылося адкрыццё ўрачыстага мерапрыемства, прысвечанага 85-годдзю Нацыянальнай бібліятэкі Кыргызскай Рэспублікі імя Алыкула Асмонава і ХІ Форуму бібліятэчных работнікаў Кыргызстана на тэму “Стратэгія развіцця бібліятэк Кыргызстана ў лічбавую эпоху”.

Раман Сцяпанавіч павіншаваў калег з юбілеем, пажадаўшы бібліятэцы росквіту, пастаяннай увагі і любові чытачоў, а яе супрацоўнікам – здароўя, шчасця і дабрабыту. У якасці падарунка бібліятэцы было паднесена факсімільнае ўзнаўленне першай у свеце кнігі пад назвай “Буквар” (1618), закліканае спрыяць папулярызацыі лепшых узораў кніжнай культуры беларускага народа, захаванню яго духоўнай спадчыны.

У бібліятэцы-юбіляры 17 мая адбылося XXII Агульны сход членаў Бібліятэчнай асамблеі Еўразіі (БАЕ). Тэма пасяджэння 2019 г. – “Нацыянальныя бібліятэкі Садружнасці Незалежных Дзяржаў: кніга і чытанне ў жыцці лічбавага пакалення”.

З прывітальным словам выступілі Аляксандр Віслы, прэзідэнт БАЕ, намеснік генеральнага дырэктара Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі, і Жылдыз Бакашова, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Кыргызскай Рэспублікі імя Алыкула Асмонава. У пасяджэнні прыняў удзел віцэ-прэзідэнт БАЕ Раман Матульскі.

Дырэктары і вядучыя спецыялісты найбуйнейшых бібліятэк Садружнасці змаглі абмеркаваць з калегамі дзейнасць арганізацыі ў 2018 годзе, бягучыя праекты асамблеі, пытанні ўзаемадзеяння бібліятэк – удзельніц БАЕ па папулярызацыі нацыянальных культур краін СНД і шэраг ініцыятыў у рамках святкавання 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гадоў.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам