ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“Калі душа шукае слова”
Інфармацыйныя рэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі прэзентаваны ў Магілёве

Нацыянальная бібліятэка Беларусі на VII Санкт-Пецярбургскім міжнародным культурным форуме

Нацыянальная бібліятэка Беларусі на VII Санкт-Пецярбургскім міжнародным культурным форуме
Іншыя навіны

15–17 лістапада ў Расійскай Федэрацыі праходзіць VII Санкт-Пецярбургскі міжнародны культурны форум, у мерапрыемствах якога прымае ўдзел дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі.

Форум праводзіцца штогод з 2012 года і прызнаны культурнай падзеяй сусветнага ўзроўню. З'яўляючыся адной з найбольш аўтарытэтных пляцовак, форум і сёлета сабраў тысячы экспертаў у галіне культуры з усяго свету. Зоркі тэатра, оперы і балета, выбітныя рэжысёры і музыкі, грамадскія дзеячы, прадстаўнікі ўлады і бізнесу, акадэмічнай супольнасці сустрэліся для абмеркавання шырокага кола пытанняў развіцця культуры і мастацтва.

15 лістапада ў Прэзідэнцкай бібліятэцы імя Б.М. Ельцына адбылося галоўнае мерапрыемства секцыі “Літаратура і чытанне” – пленарнае паседжанне “Чытанне ў лічбавую эпоху”. Раман Матульскі прыняў удзел у дыскусіі, абмеркаваўшы з замежнымі калегамі важныя пытанні трансфармацыі працэсу чытання, развіцця электронных кніжных праектаў, павышэння ролі кнігі і чытання ў лічбавай прасторы.

У гэты ж дзень дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі выступіў у якасці мадэратара на сімпозіуме “Інфармацыя. Грамадства. Развіццё: міжнародныя сувязі бібліятэк”, адкрыццё якога адбылося ў галоўным будынку Расійскай нацыянальнай бібліятэкі. Раман Матульскі падзяліўся з замежнымі калегамі вопытам міжнароднага супрацоўніцтва нашага “алмаза ведаў” па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны на прыкладзе праекта па факсімільным выданні першага беларускага “Буквара” (1618).

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам