ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Сучасныя тэхналогіі «ажывілі» беларускіх класікаў
Юрый Гагарын: Бачыў я Беларусь. Яна прыгожа глядзіцца з космасу і асабліва цудоўная зблізку

Нацыянальная бібліятэка Беларусі на вечары беларускай культуры ў Мадрыдзе (+відэа)

Нацыянальная бібліятэка Беларусі на вечары беларускай культуры ў Мадрыдзе (+відэа)
Іншыя навіны

9 красавіка ў Мадрыдзе адбылося ўрачыстае мерапрыемства – вечар беларускай культуры, прысвечаны 100-годдзю вядомых беларускіх пісьменнікаў І.П. Мележа і І.П. Шамякіна.

Вечар быў арганізаваны беларускай дыяспарай у Іспаніі пры падтрымцы ўсеіспанскай асацыяцыі беларусаў “EsBelarus”, асацыяцыі “Культура без межаў” і Пасольства Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Іспанія.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў вечара звярнуўся генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі. “Лічу сённяшняю сустрэчу важнай у справе аб’яднання ўсіх, хто знаходзіцца ў эміграцыі, адчувае неразрыўную сувязь з гістарычнай Радзімай. Як мне вядома, такія сустрэчы ўжо сталі добрай традыцыяй, бо заўсёды важна не забываць свае карані, сваю гісторыю, сваю культуру”, – адзначыў Раман Сцяпанавіч у сваім відэазвароце.

Viečar-bielaruskaj-kuĺtury-ŭ-Madrydzie-(2).jpg

Для музычнага суправаджэння Нацыянальная бібліятэка прадставіла арганізатарам мерапрыемства копіі ўнікальных партытур беларускай музыкі 20–30-х гадоў XX стагоддзя.

Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел больш за 40 чалавек, у тым ліку прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў Іспаніі і СМІ, грамадзяне Іспаніі, Украіны і Расіі. Для тых, хто не змог удзельнічаць, была арганізавана анлайн-трансляцыя на старонцы пасольства ў Facebook.

Больш падрабязна пра вечар беларускай культуры ў Мадрыдзе глядзіце ў сюжэце ОНТ.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам