ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Бібліятэка стала пераможцай нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі”
Красна хата кутамі

Нацыянальная бібліятэка Беларусі на ХХVI ММКВК: дзень трэці

Нацыянальная бібліятэка Беларусі на ХХVI ММКВК: дзень трэці
Іншыя навіны

8 лютага ў рамках ХХVI Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу Нацыянальная бібліятэка Беларусі правяла прэзентацыю “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”.

Бібліятэка прадставіла тэматычны вэб-сайт, дзе сабраны спасылкі на самыя аўтарытэтныя інтэрнэт-рэсурсы і электронныя калекцыі, створаныя ўстановамі адукацыі, навукі і культуры Беларусі. Праект рэалізаваны на трох мовах: беларускай, рускай і англійскай.

Загадчыца аддзела карпаратыўнага ўзаемадзеяння Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Марына Рудакоўская адзначыла, што мэта рэсурсу – не толькі прадставіць яркую інфармацыйную палітру сучаснай Беларусі, але галоўным чынам дапамагчы зарыентавацца ў шматлікіх анлайн-рэсурсах, атрымаць аўтарытэтную і праўдзівую інфармацыю пра нашу краіну праз адзіную кропку доступу.

Стэнд Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў дні правядзення міжнароднай выстаўкі-кірмашу наведалі міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч, намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Бузоўскі, дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Уладзімір Жаўняк, спецыяльны прадстаўнік прэзідэнта Расійскай Федэрацыі па міжнародным і культурным супрацоўніцтве Міхаіл Швыдкой, старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец, намеснік кіраўніка Федэральнага агенцтва па друку і масавых камунікацыях Расійскай Федэрацыі Уладзімір Грыгор'еў, сакратар СНД Віктар Гумінскі, дырэктар Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь Сяргей Квачан, лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне", беларускі гісторык і калекцыянер Уладзімір Ліхадзедаў, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі, госці і жыхары сталіцы.

Спяшайцеся пабачыць! Да дня завяршэння кніжнага фестывалю на стэндзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі можна азнаёміцца ​​з экспазіцыяй “Беларускі буквар: чатыры стагоддзі гісторыі”. Наведвальнікам выстаўкі даецца магчымасць даведацца, якімі былі дапаможнікі для пачатковага навучання грамаце ў розныя эпохі, пачынаючы з XVI стагоддзя па сённяшні час.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Чытайце таксама, якія праекты прадставіла Нацыянальная бібліятэка Беларусі на ХХVI Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы ў першы і другі дзень.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам