ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Пяцітомнік “Перамога” папоўніў фонд “алмаза ведаў”
"Жил да был брадобрей"

Нацыянальная бібліятэка Беларусі на адной з галоўных у свеце дыскусійных пляцовак

Нацыянальная бібліятэка Беларусі на адной з галоўных у свеце дыскусійных пляцовак
Іншыя навіны

Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі прыняў удзел у рабоце VIII Санкт-Пецярбургскага міжнароднага культурнага форуму, які праходзіць з 14 па 16 лістапада 2019 г. i прысвечаны тэме культурных кодаў ва ўмовах глабалізацыі. Штогод Форум прыцягвае тысячы экспертаў і гасцей з усяго свету.

Шырокая дзелавая праграма прадставіла цікавасць для спецыялістаў розных абласцей культуры.

У рамках Форуму 14 лістапада ў Расійскай нацыянальнай бібліятэцы адбыўся сімпозіум “Міжнародныя сувязі бібліятэк і выдавецтваў у лічбавую эпоху”. Удзел у гэтым мерапрыемстве прынялі кіраўнікі шэрагу найбуйнейшых расійскіх і замежных бібліятэк, прадстаўнікі навуковай грамадскасці. Раман Матульскі абмеркаваў з калегамі ролю міжнароднага супрацоўніцтва бібліятэк у глабальным інфармацыйным абмене, яго ўплыў на развіццё навукі, культуры і адукацыі ў розных краінах. Па словах дырэктара, прыярытэтным напрамкам міжнароднай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з’яўляецца праца па аднаўленні страчаных культурных каштоўнасцей, якая развіваецца шляхам папаўнення нацыянальнай бібліяграфіі, вяртання ў краіну помнікаў кніжнай спадчыны, віртуальнай рэканструкцыі згубленых кніжных збораў, факсімільнага ўзнаўлення помнікаў кніжнай культуры.

15 лістапада ў рамках прафесійнай праграмы і секцыі “Літаратура і чытанне” ў Галоўным штабе Дзяржаўнага Эрмітажа адбылося ключавое мерапрыемства Форуму – канферэнцыя “75-годдзе Вялікай Перамогі: літаратура, кіно, тэатр”, якая стала пляцоўкай для міжнароднага культурнага абмену ў кантэксце сусветна-гістарычнага значэння будучага юбілею.

Раман Матульскі пазнаёміў прысутных з унікальнай гісторыяй “алмаза ведаў” у часы Вялікай Айчыннай вайны, а таксама цыклам мерапрыемстваў, прымеркаваных бібліятэкай да святкавання вялікай даты. “Цяпер мы працуем над праектам па стварэнні сайта пра партызанскі і падпольны друку Беларусі. Фонды бібліятэкі ўтрымліваюць значны масіў лічбавых копій газет, лістовак, рукапісных матэрыялаў і насценгазет ваеннага часу, які ўяўляе вялікую каштоўнасць. Дзякуючы створанаму сайту кожны зможа ўбачыць на ўласныя вочы бясспрэчныя сведчанні – гістарычныя дакументы – і прыняць у ім непасрэдны ўдзел, папоўніўшы калекцыю электроннымі копіямі дакументаў ваеннага перыяду. Яго прэзентацыя ў нацыянальных бібліятэках краін СНД дазволіць нам пашырыць агульную інфармацыйную платформу для сваіх карыстальнікаў па тэме Вялікай Айчыннай вайны”, – падзяліўся Раман Сцяпанавіч.

Штогод Дзелавая пляцоўка стварае ўмовы для рэалізацыі праектаў і падпісання пагадненняў у галіне культуры.

У рамках Форуму адбылося падпісанне важных пагадненняў аб супрацоўніцтве Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з Усерасійскай дзяржаўнай бібліятэкай замежнай літаратуры імя М.І. Рудаміно і Расійскай дзяржаўнай бібліятэкай мастацтваў. Падпісаныя дакументы прадугледжваюць абмен выданнямі для камплектавання фондаў; забеспячэнне доступу да электронных інфармацыйных рэсурсаў уласнай генерацыі; абмен бібліяграфічнымі данымі і інфармацыяй у галіне бібліятэчнай справы; правядзенне сумесных выстаў, канферэнцый, семінараў і навучальных заняткаў; арганізацыя і правядзенне стажыровак для павышэння кваліфікацыі супрацоўнікаў ва ўсіх сферах бібліятэчнай справы.

“Гэта пагадненне дасць магчымасць зафіксаваць дасягнутае і супрацоўнічаць яшчэ больш цесна. Фонд традыцыйных дакументаў, створаны ў Бібліятэцы замежнай літаратуры, бясцэнны – ён вельмі важны для нашых чытачоў. Не менш важна стварэнне новых электронных рэсурсаў для ўзаемнага выкарыстання ў рамках Саюзнай Дзяржавы і на карысць усіх карыстальнікаў”, – адзначыў дырэктар НББ перад падпісаннем пагаднення аб супрацоўніцтве з “Іншаземкай”.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Выкладчыкі раяць: што чытаць, каб не забыць сваю англійскую, нямецкую і нават чэшскую мову

24 Ліс 2017

У сучасным свеце без ведання замежных моў не абысціся. Але колькі б намаганняў мы ні прыкладалі вывучаючы мовы, наша памяць з часам бязлітасна пазбаўляецца ад усяго слоўнікавага запасу, варта хоць на месяц перастаць практыкавацца. Дык што ж рабіць? Адказ: чытаць, вядома. Выкладчыкі моўнай школы LinguaLand склалі для вас выдатную падборку кніг, якія не толькі падтрымаюць ваш узровень ведаў, але і захопяць самой гісторыяй. Так што хапайце слоўнікі і свае чытацкія білеты: мы ідзём вучыцца!

Аўтарскі погляд

24 лістапада спаўняецца 80 гадоў Тамары Канстанцінаўне Радзевіч, ветэрану Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, высокакваліфікаванаму спецыялісту ў галіне бібліятэчнай справы

24 Ліс 2020

Тамара Канстанцінаўна нарадзілася ў горадзе Мінску ў сям'і служачага. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, бацька Тамары пайшоў на фронт, а маці з сям’ёй вымушана была эвакуіравацца на Урал. Як і многія жыхары Беларусі, дзяўчынка перажыла ўсе жахі вайны.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

21 лістапада спаўняецца 115 гадоў з дня нараджэння Фёдара Уладзіміравіча Сцепанюка, дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з 1961 па 1968 год

21 Ліс 2020

Нарадзіўся Фёдар Уладзіміравіч у 1905 г. у в. Чэрск Брэсцкага раёна Беларускай ССР. Падчас Першай сусветнай вайны ў 1915 г. ён з бацькамі пераехаў у с. Яфімаўка Бузулукскага павета Самарскай губерні. Там ужо з 11-гадовага ўзросту Фёдар на працягу 5 гадоў працаваў пастухом па найму.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

111