ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“Святло дабрыні” заззяла ў Нацыянальнай бібліятэцы
Неспакойнае сэрца

Нацыянальная бібліятэка Беларусі – лаўрэат прэміі “За духоўнае адраджэнне”

Нацыянальная бібліятэка Беларусі – лаўрэат прэміі “За духоўнае адраджэнне”
Іншыя навіны

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 1 ад 4 студзеня 2018 года калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прысуджана прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”.

Прэмія прысуджана за работу па факсімільным аднаўленні і папулярызацыі кніжнай спадчыны Францыска Скарыны, актыўную дзейнасць у гуманітарнай галіне, якая спрыяе захаванню і памнажэнню нацыянальнага культурнага здабытку, выхаванню ў моладзі любові да Айчыны, умацаванню духоўных каштоўнасцей і міласэрнасці.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі як галоўная бібліятэка краіны і найбуйнейшы захавальнік нацыянальнага дакументальнай спадчыны стала адным з актыўных удзельнікаў працэсу падрыхтоўкі і святкавання 500-годдзя беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання. Да знамянальнай юбілею бібліятэкай быў зроблены асабліва каштоўны падарунак – выйшла ў свет шматтомнае факсімільнае выданне “Кніжная спадчына Францыска Скарыны”.

Ажыццяўленне міжнароднага навуковага і выдавецкага праекта па факсімільным ўзнаўленні кніжнай спадчыны Ф. Скарыны стала галоўнай падзеяй у кантэксце святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Найважнейшай яго мэтай было вяртанне ў навуковы і грамадскі абарот каштоўнага аб'екта культурнай спадчыны беларускага народа – выданняў Ф. Скарыны, якія раскіданы сёння па ўсім свеце і маладаступныя на радзіме першадрукара.

Рэалізацыя міжнароднага навуковага і выдавецкага праекта доўжылася пяць гадоў (2013–2017) у рамках Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” на 2011–2015 гады. На ўсіх этапах ажыццяўлення праект падтрымлівала Беларуская праваслаўная царква, галоўнымі суарганізатарамі выступілі ААТ “Банк БелВЭБ” і яго асноўны акцыянер – дзяржаўная карпарацыя “Знешэканомбанк”.

У шматтомным факсімільным выданні “Кніжная спадчына Францыска Скарыны” атрымалася сабраць і прадставіць поўны рэпертуар кніг, надрукаваных асветнікам у Празе (1517–1519) і Вільні (1522–1525). Аснову выдання склалі электронныя копіі найбольш захаваных кніг першадрукара, якія знаходзяцца ў бібліятэках і музеях Беларусі, Вялікабрытаніі, Германіі, Даніі, Літвы, Польшчы, Расіі, Славеніі, ЗША, Украіны і Чэхіі.

Факсіміле з максімальнай паўнатой аднавіла кнігі беларускага першадрукара. Захаваны структура, змест, асаблівасці шрыфтоў і гравюр арыгіналаў, перададзены ўсе штрыхі, набытыя на працягу 500-гадовага існавання. Перавыдадзеныя шэдэўры суправаджаюцца ўпершыню ажыццёўленымі перакладамі прадмоў і пасляслоўяў Францыска Скарыны на сучасныя беларускую, рускую і англійскую мовы.

Усяго выданне ўключае 20 тамоў (21 кнігу) і асобны том навуковых каментарыяў, прысвечаны вяртанню спадчыны беларускага першадрукара на радзіму. Кожны том выйшаў у свет тыражом у 1 000 экзэмпляраў.

Рэалізацыя праекта стала не толькі найважнейшай навуковай, але і культурнай падзеяй нашага часу.

Урачыстыя мерапрыемствы, прэзентацыі і цырымоніі дарэння шматтомнага выдання “Кніжная спадчына Францыска Скарыны” прайшлі ў найбуйнейшых бібліятэках, музеях, міжнародных грамадскіх арганізацыях свету, такіх як Бібліятэка Кангрэсу ЗША, Нью-Ёркская публічная бібліятэка, Ватыканская апостальская бібліятэка, Бібліятэка ААН у Жэневе, Бібліятэка Нацыянальнай асамблеі Францыі і інш.

Сёння ўнікальнае выданне ўпрыгожвае калекцыі найбуйнейшых ўстаноў культуры ў 55 краінах свету і прадстаўляе Беларусь на міжнароднай арэне як краіну з непаўторнай культурай і багатай гісторыяй.

1 верасня 2017 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася імпрэза з нагоды завяршэння маштабнага выдавецкага праекта і прайшла прэзентацыя поўнага камплекта факсімільнага выдання. Асноўная частка тыражу была перададзена ў больш чым 270 устаноў Беларусі: рэспубліканскім і абласным бібліятэкам, бібліятэкам навуковых цэнтраў і навучальных устаноў, публічным бібліятэкам і іншым культурным, навуковым і адукацыйным установам краіны.

Сярод шматлікіх юбілейных мерапрыемстваў найбольш значным стаў міжнародны кангрэс “500 гадоў беларускага кнігадрукавання”, які адбыўся ў Мінску 14–15 верасня 2017 года пад патранатам ЮНЕСКА. У форуме прынялі ўдзел звыш 600 дэлегатаў з 24 краін.

Не менш шырокі рэзананс атрымала міжнародная выстаўка “Францыск Скарына і яго эпоха”, у рамках якой былі прадстаўлены кніжныя помнікі з Беларусі, Расіі, Германіі, Латвіі, Польшчы, Румыніі, Славакіі і Славеніі, у тым ліку ўпершыню – больш за 60 кніг Ф. Скарыны, прывезеныя з чатырох краін свету.

Навіны

Асаблівасці арганізацыі навучальнага працэсу: у бібліятэцы прайшла метадычная секцыя настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

23 Жні 2019

23 жніўня ў бібліятэцы адбылася жнівеньская гарадская метадычная секцыя настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі г. Мінска “Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» ў 2019–2020 навучальным годзе”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сустрэчы з адвакатам

23 Жні 2019

Запрашаем карыстальнікаў на бясплатныя тэматычныя сустрэчы з адвакатамі, арганізаваныя ў рамках сумесных мерапрыемстваў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Людка Сільнова: “Я – Чалавек Дужы”

19 Кра 2017

Людміла Данілаўна Сільнова – паэтэса, пісьменніца, галоўны бібліёграф НДА кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – напярэдадні свайго юбілею дала інтэрв’ю нашаму інтэрнэт-парталу.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Адкрыты доступ да электронных рэсурсаў выдавецтва Elsevier па змяненні клімату

21 Жні 2019

Найбуйнейшы ў свеце выдавец навуковай літаратуры кампанія Elsevier стварыла электронную бібліятэку па змяненні клімату – Climate Change Library, якая ўключае звыш 5 000 поўных тэкстаў артыкулаў, апублікаваных у 412 часопісах Elsevier у 2018 і 2019 гадах.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111