ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Рукапісы твораў Эдуарда Зарыцкага – у фондах НББ
Запрашаем на ўрачыстае адкрыццё Кнігазнаўчых чытанняў

Нацыянальная бібліятэка адзначае Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права

Нацыянальная бібліятэка адзначае Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права
Іншыя навіны

21 красавіка, напярэдадні Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права, Нацыянальная бібліятэка правяла комплекс мерапрыемстваў: адукацыйны семінар і культурна-асветніцкую акцыю “Майстры беларускай культуры. Эдуард Зарыцкі”.

Адукацыйны семінар “Прававыя аспекты дзейнасці бібліятэкі ў лічбавым асяроддзі” арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці. На ім былі раскрыты агульныя пытанні аўтарскага права , асаблівасці выкарыстання аб’ектаў аўтарскага права, прававыя аспекты стварэння электронных бібліятэк, сайтаў арганізацый.

На семінары выступілі: генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Сцяпанавіч Матульскі, генеральны дырэктар Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Уладзімір Анатольевіч Рабаволаў, начальнік аддзела заканадаўства ў сферы аўтарскага і сумежных праў упраўлення прававога і кадравага забеспячэння Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Кацярына Уладзіміраўна Янцікава, спецыяліст аддзела вялікіх праў і камп’ютарных праграм кіравання аўтарскага і сумежных праў Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Дзмітрый Уладзіміравіч Камінскі, намеснік дэкана па вучэбнай рабоце юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Дыяна Уладзіміраўна Іванова.

У семінары ўзялі ўдзел больш за 50 прадстаўнікоў сферы культуры, навукі і адукацыі. Адбылася цікавая дыскусія па пытаннях стварэння і выкарыстання электронных інфармацыйных рэсурсаў бібліятэкамі.

Матэрыял пададзены аддзелам фарміравання электроннай бібліятэкі.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам