ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь і пасла Харватыі ў Расіі і Беларусі
Архітэктура – справа яго жыцця

Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі падарылі унікальныя дакументы

Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі падарылі унікальныя дакументы
Іншыя навіны

12 жніўня 2009 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная перадачы ЗП “Брытыш-Амерыкан Табака Трэйдынг Кампані” ў дарунак бібліятэцы калекцыі унікальных рукапісных і старадрукаваных кніг, беларускіх перыядычных выданняў, карт.


Мерапрыемства прайшло ў рамках дабрачыннай акцыі “Рарытэтныя выданні – беларускай скарбніцы”.

З вітальным словам да гасцей звярнуліся намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь В.І. Кураш, старшыня Беларускага фонду культуры У.А. Гілеп і начальнік аддзела па карпаратыўных сувязях ЗП “Брытыш-Амерыкан Табака Трэйдынг Кампані” С.М. Буры.

Усяго перададзена ў дарунак 18 рэдкіх кніг, 3 карты і 3 перыядычныя выданні. Па меркаванні экспертаў, калекцыя з’яўляецца цэнным укладам у справу захавання дакументальнай спадчыны і ўяўляе цікавасць для даследчыкаў з прычыны сваёй несумненнай навуковай значнасці.

Асобае месца сярод перададзеных выданняў займаюць сем рукапісаў старажытнай традыцыі, якія былі створаны стараабрадцамі Беларусі ў XVIII–XIX стст. Гэта жыційныя, богаслужэбныя, пеўчыя славяна-рускія рукапісныя кнігі. У калекцыю таксама ўваходзяць унікальныя богаслужэбныя рукапісы крукавой натацыі 2-й чвэрці XIX ст. – Ірмалогій, Актоіх і Зборнік велікодных службаў. Усе падораныя рарытэты будуць даступны чытачам бібліятэкі ў зале рукапісаў, старадрукаваных і рэдкіх выданняў.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

22–28 красавіка 1944 года. 19 тыдняў да вызвалення

23 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам