ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Успамін пра лета і восеньскі анёл: выстаўка Марыі Рэдко
Духоўны мост паміж славянскімі народамі: спадчыну Скарыны прэзентавалі ў Гомелі

Натхнёныя словам Купалы

Натхнёныя словам Купалы
Іншыя навіны

З 31 кастрычніка ў межах міжнароднага праекта ”Францыск Скарына і яго эпоха” арганізавана выстаўка ”Натхнёныя словам Купалы”.


Арганізатары экспазіцыі, прысвечанай 135-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры і 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, – Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы.

Янка Купала (Іван Дамінікавіч Луцэвіч, 1882–1942) – зорка першай велічыні на беларускім паэтычным небасхіле. Яго творчая спадчына – істотная частка духоўнай культуры беларускага народа.

Прыгажосць паэтычнага слова Купалы не аднойчы натхняла мастакоў, работы якіх станавіліся ілюстрацыямі да яго выданняў, пераўтвараючы кнігі ў шэдэўры высокага мастацтва.

На выстаўцы прадстаўлены работы з залатога фонду беларускай кніжнай графікі ХХ ст. такіх выбітных мастакоў, як Арлен Кашкурэвіч, Васіль Шаранговіч, Міхаіл Басалыга. У тэхніцы лінагравюры і літаграфіі выкананы творы Арлена Кашкурэвіча, якія аздобілі выданні знакамітай паэмы Янкі Купалы ”Курган” на трох мовах і збор твораў Янкі Купалы і Якуба Коласа з серыі ”Библиотека всемирной литературы”. Класікай беларускай графікі сталі лінагравюры Васіля Шаранговіча па матывах паэм Янкі Купалы ”Курган”, ”Бандароўна”, ”Магіла льва” і каляровыя лінагравюры і афорты Міхаіла Басалыгі.

На выстаўцы размешчаны таксама кнігі з уладальніцкімі надпісамі першага народнага паэта Беларусі, які высока цаніў кнігу і зберагаў кніжныя скарбы. Гэтыя кнігі і сёння ашчадна захоўваюцца ў галоўнай бібліятэцы краіны як каштоўная памятка пра аднаго з яе першых чытачоў і сяброў.

Адкрыццё выстаўкі адбудзецца 1 лістапада 2017 г. а 16 гадзіне ў выставачнай зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пр. Незалежнасці, 116, пам. 104).

Выстаўка працуе з 31 кастрычніка па 15 лістапада 2017 г. у адпаведнасці з умовамі наведвання міжнароднага выставачнага праекта ”Францыск Скарына і яго эпоха”.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 22.

Да 130-годдзя з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Нацыянальная бібліятэка стварыла віртуальны праект “Класікі сусветнай літаратуры Янка Купала і Якуб Колас”.

Навіны

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам