ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Інфармацыйная прававая сістэма Ilex прэзентавана ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
Прэзентацыя альбома “Напалеон Орда” ў Сёмкава

“Наследнікі” вывучаюць Сярэднявечча

“Наследнікі” вывучаюць Сярэднявечча
Іншыя навіны

Музей кнігі наведалі “наследнікі” (так называюць вучняў пачатковай школы “Наследие”), каб вывучыць кнігу Сярэднявечча.

У рамках школьнага праекта “Сярэднявечча”, які арыентаваны на вывучэнне сярэднявечнай гісторыі і культуры, дзеці вывучалі замкі і ездзілі на экскурсію ў Лідскі замак, наведалі рыцарскі клуб і ўдзельнічалі ў рыцарскіх баях. А вось вывучаць кніжную культуру юныя даследчыкі накіраваліся ў музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. За некалькі візітаў навучэнцы вывучылі гісторыю рукапіснай кнігі і з’яўленне кнігадрукавання ў Еўропе.

Наведвальнікі заняткаў не толькі даведаліся шмат цікавага аб пергаменце – асноўным матэрыяле для стварэння рукапісных кніг таго часу, – але таксама мелі магчымасць яго ўбачыць. Параўнальны аналіз скрутка і кодэкса далі разуменне школьнікам, што форма кодэкса, якая перажыла тысячагоддзі і якая дайшла да нашых дзён, вельмі зручная для хуткага знаходжання патрэбнай старонкі або фрагмента ў кнізе.

Ці лёгка пісаць кнігі гусіным пяром? Удзельнікі заняткаў пераканаліся, што пяро вельмі падобна на сучасную ручку, шчыльнае і зручнае для пісьма.

Васковыя таблічкі дзеці бачылі толькі ў энцыклапедыях і падручніках, а ў музеі мелі магчымасць пісаць па воску і выціраць напісанае стылом.

Хто з’яўляецца беларускім першадрукаром, “наследнікі” цудоўна дасведчаны. На занятках яны больш падрабязна даведаліся, якімі былі першыя друкаваныя кнігі (інкунабулы) і як кнігадрукаванне развівалася ў Еўропе. Разам з Францыскам Скарынам яны “адправіліся” па Еўропе, каб паглядзець на друкарскія станкі, шрыфты і наборныя касы.

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Віншуем з 90-годдзем ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Валянціну Ягораўну Вінаградаву

16 Май 2021

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ад усяго сэрца віншуе В.Я. Вінаградаву з юбілеем і жадае ёй здароўя і дабрабыту, шчасця, кахання і ўвагі блізкіх людзей.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Падведзены вынікі XXIX Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

14 Май 2021

14 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў анлайн рэжыме адбылося паседжанне журы па падвядзенні вынікаў XXIX Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Ад радыё да падкаста: гісторыя агучанай літаратуры

15 Май 2021

Чытанне – не самае простае хобі. Яно займае шмат часу, бо не кожны можа засяродзіцца на кнізе ў вагоне метро, часам паглыбленне ў свет літаратуры павінна адбывацца ў вельмі асаблівых умовах, у цішыні і за зачыненымі дзвярыма. Побыт паглынае нас з галавой, а чытаць так хочацца! Вось і прыходзяць на дапамогу аўдыякнігі. Але адкуль яны ўзяліся і да чаго ўсё вядзе? Давайце паглядзім на гісторыю гэтага незвычайнага фармату літаратуры – аўдыя.

Аўтарскі погляд

Серыя анлайн-семінараў па прымяненні ў навуковым і адукацыйным асяроддзі электронных інфармацыйных рэсурсаў ProQuest

15 Май 2021

19, 20 і 26 мая адбудзецца серыя анлайн-семінараў “Электронныя інфармацыйныя рэсурсы ProQuest у рэжыме аддаленага доступу: прымяненне ў навуковым і адукацыйным асяроддзі Беларусі”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

13 Май 2021

Якім запомніўся Змітрок Бядуля па кароткіх звестках з падручнікаў і хрэстаматый? Калі арыентавацца толькі на школьную праграму, вобраз пісьменніка падаецца няпоўным. У яго шмат твораў на рэлігійную тэму, з якіх відаць, што літаратар добра ведаў Біблію, а хрысціянскае светаадчуванне было для яго натуральным. Так, піша пра нараджэнне Хрыста – і не ў рэчышчы высмейвання, а з пачуццём замілавання і захаплення, глыбокага перажывання рэлігійнага таемства.

Навіны бібліятэк

Віртуальная чытальная зала НББ для бібліятэк Віцебшчыны: інфармацыйныя рэсурсы і патэнцыял аддаленага абслугоўвання

13 Май 2021

Працягваем серыю віртуальных сустрэч з публічнымі бібліятэкамі з розных рэгіёнаў Беларусі. 13 мая прайшоў анлайн-семінар “Магчымасці выкарыстання рэсурсаў віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў інфармацыйным бібліятэчным абслугоўванні карыстальнікаў бібліятэк Віцебскай вобласці”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам
111