ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Прэзентацыя факсіміле Тураўскага Евангелля ў Вільнюсе
Падпісаны дагавор аб навуковым супрацоўніцтве

Наша выданне – лаўрэат конкурсу

Наша выданне – лаўрэат конкурсу
Іншыя навіны

Па выніках XII Міжнароднага конкурсу дзяржаў – удзельніц СНД “Мастацтва кнігі” дыплома I ступені ў намінацыі “Мая краіна” ўдастоена выданне “Кніжная спадчына Беларусі: з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”.


Фотаальбом “Кніжная спадчына Беларусі”, выпушчаны выдавецтвам “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”, змяшчае выявы найбольш значных кніжных помнікаў Беларусі, якія захоўваюцца ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. У выданні прадстаўлены рукапісныя і друкаваныя помнікі, створаныя ў XV–XX стагоддзях на тэрыторыі Беларусі беларускімі пісьменнікамі і выдаўцамі або прысвечаныя Беларусі. Унікальныя беларускія рукапісы, каштоўныя старадрукаваныя і рэдкія выданні мінулых стагоддзяў, цікавыя картаграфічныя і выяўленчыя выданні, кнігі з вядомых збораў дэманструюць самабытнасць айчыннай культуры, яе багацце і разнастайнасць.

Прадмову да кнігі напісаў дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі доктар педагагічных навук прафесар Раман Матульскі. Складальнікам кнігі з'яўляецца намеснік дырэктара бібліятэкі па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці кандыдат культуралогіі Аляксандр Суша. Ён жа прымаў удзел у падрыхтоўцы кнігі “Францыск Скарына на мовах народаў свету” (Выдавецкі дом “Звязда”), якая заваявала таксама дыплом I ступені ў намінацыі “Дыялог культур”.

Усяго на конкурс было заяўлена 117 выданняў з 9 краін: Азербайджанскай Рэспублікі, Рэспублікі Арменія, Рэспублікі Беларусь, Грузіі, Рэспублікі Казахстан, Кыргызскай Рэспублікі, Расійскай Федэрацыі, Туркменістана і Эстоніі.

Рэспубліка Беларусь выступіла на конкурсе з 23 кнігамі павышанай якасці, 11 з якіх выпушчаны дзяржаўнымі выдавецтвамі, выдавецкімі дамамі і выдавецкімі арганізацыямі.

Сярод кніг, выдадзеных Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, на конкурс у намінацыі “Навука і інавацыя” было прадстаўлена “Тураўскае Евангелле. Туровское Евангелие. Turav Gospel”.

Члены міжнароднага журы з шасці краін, ацаніўшы прадстаўленыя выданні шляхам тайнага галасавання (па прынцыпе адна краіна – адзін голас), вызначылі пераможцаў у 11 намінацыях конкурсу.

Кнігам беларускіх выдавецтваў былі прысуджаны 12 дыпломаў рознай ступені: Гран-пры, пяць дыпломаў I ступені, пяць дыпломаў II ступені і адзін спецыяльны дыплом.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам