ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
За мяжой рэальнага
Літаратурны вечар, прысвечаны юбілею Янкі Маўра

Наша дружная сям'я

Наша дружная сям'я
Іншыя навіны

17 мая дзіцячы пакой запрашае на мерапрыемства “Наша дружная сям'я”, прысвечанае Міжнароднаму дню сям'і.


Дзеці возьмуць удзел у пазнавальных гульнях і конкурсах, навучацца маляваць генеалагічнае дрэва сваёй сям'і.

Мора ласкавых і пяшчотных слоў хлопчыкі і дзяўчынкі падораць сваім родным і блізкім у конкурсе “Чарадзейная скрыначка”. У гульні “Першаадкрывальнік” юныя ўдзельнікі заняткаў адкрыюць новую планету.

Сакрэты шчаслівай, моцнай сям'і дапаможа раскрыць конкурс “Дружна, разам!”. А напрыканцы заняткаў з пялёсткаў “сямейнага шчасця” дзеці збяруць кветачку-сямікветачку.

Мерапрыемства праводзіцца бясплатна.

Запрашаюцца хлопчыкі і дзяўчынкі 5–8 гадоў.

Час правядзення: 18.00–19.30.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 25 34.

Навіны

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам