ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Круглы стол, прысвечаны Полацкаму Евангеллю
Выстаўка адной кнігі

Наша дружная сям'я

Наша дружная сям'я
Іншыя навіны

17 мая ў дзіцячым пакоі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прайшло мерапрыемства “Наша дружная сям'я”, прысвечанае Міжнароднаму дню сям'і.


Дзеці вучыліся праяўляць клопат і ўвагу адзін да аднаго, прымаючы ўдзел ў конкурсах і гульнях “Што нам варта дом пабудаваць”, “Шакаладка”, “Дружна, разам!”.

У конкурсе “Чарадзейная скрыначка” хлопчыкі і дзяўчынкі ўспомнілі самыя добрыя і ласкавыя словы, расказваючы пра сваю сям’ю.

Кожны ўдзельнік мерапрыемства атрымаў у падарунак шарык-планету з дружнымі жыхарамі і зробленую сваімі рукамі кветачку-сямікветачку з пялёсткаў “сямейнага шчасця”.

 

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам