ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Лепшыя кнігі Беларусі – 2014
Самая галоўная бітва адбываецца ўнутры чалавека

“На славу нашоï преславноï Украïни”

Іншыя навіны

19 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося святочнае мерапрыемства “На славу нашоï преславноï Украïни”, прымеркаванае да 200-годдзя з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі.


Пад час мерапрыемства, арганізаванага Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Пасольствам Украіны ў Рэспубліцы Беларусь, увазе гасцей былі прадстаўлены выстаўкі дзіцячых малюнкаў Шаўчэнкаўскага конкурсу, фотаматэрыялаў па ўвекавечанні памяці Тараса Шаўчэнкі ў Беларусі, твораў вялікага Кабзара і літаратуры пра яго творчую спадчыну.

Адкрыў мерапрыемства Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Міхаіл Ежаль. “Талент Тараса Шаўчэнкі невымерны. Дастаткова сказаць, што ў яго гонар стаіць 1 384 помніка ў болей чым 30 краінах. Асабіста для мяне Тарас Шаўчэнка – гэта ўсё, што фармуе мае адносіны да ўкраінскай культуры і мастацтва”, – сказаў ён і запрасіў прысутных дакрануцца да спадчыны вялікага ўкраінскага пісьменніка.

Міхаіл Ежаль уручыў дырэктару Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раману Матульскаму каляндар, у якім адлюстраваны шматлікія помнікі вялікаму Кабзару, і ручнік з выявай Тараса Шаўчэнкі. Самым чаканым падарункам сталі кнігі для Нацыянальнай бібліятэкі, з якімі можна было пазнаёміцца пад час мерапрыемства.

Як адзначыў Раман Матульскі, для бібліятэкі заўсёды прыемна атрымліваць у дар кнігі. “Фонд украінскай літаратуры фармуецца ў Нацыянальнай бібліятэцы з першых дзён, і пачатак яму быў пакладзены нават да яе заснавання. Таму ўкраінскі збор – адзін з найбольш буйных збораў у бібліятэцы, і ён заўсёды прыбаўляе”, – распавёў дырэктар і перадаў у сваю чаргу паслу Украіны кнігу пра гісторыю бібліятэк Беларусі, а таксама ўручыў яму чытацкі білет Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Пасля абмену падарункамі Раман Матульскі ўразіў гасцей чытаннем шаўчэнкаўскіх вершаў з прыжыццёвага зборніка пісьменніка. Выданне за свой век падарожнічала па многіх краінах і цяпер захоўваецца ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Нямала твораў слаўнага сына Украіны Тараса Шаўчэнкі прагучала і ў выкананні маладых артыстаў. Так, беларуская спявачка Вольга Сацюк падаравала прысутным самотную песню на словы паэта “Бандуристе, орле сизий…”. Юныя ўдзельнікі рэспубліканскага фестывалю-конкурсу “Пад крыламі Арыёна” прачыталі для гасцей шаўчэнкаўскія вершы, а таксама праспявалі эстрадныя і народныя песні на ўкраінскай мове.

Выстаўка малюнкаў, што адкрылася пад час мерапрыемства, дэманструе конкурсныя работы навучэнцаў дзіцячых мастацкіх школ – удзельнікаў Першага мінскага Шаўчэнкаўскага конкурсу. У малюнках праз палітру фарбаў дзеці паказалі не толькі герояў шаўчэнкаўскіх твораў, але і перадалі чароўную сілу прыроды, так лірычна апісаную майстрам мастацкага слова.

Экспазіцыя фотаматэрыялаў адлюстроўвае ўвекавечанне памяці Тараса Шаўчэнкі ў нашай рэспубліцы. Трэба адзначыць, што на Беларусі помнікі, пастаменты з бюстам украінскага пісьменніка ўсталяваны ў Брэсце, Гомелі, Мінску, Магілёве, Слуцку, а імем Тараса Шаўчэнкі названа шмат вуліц і бульвараў у абласных і раённых цэнтрах, – усё гэта з’яўляецца пацверджаннем таго, што беларускі народ з вялікай павагай і пашанай ставіцца да гэтай асобы.

Каб аддаць даніну памяці вялікаму ўкраінскаму паэту, пісьменніку і мастаку, да юбілею з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала кніжную выстаўку “На славу нашоï преславноï Украïни”. Экспазіцыя налічвае каля 200 выданняў, сярод якіх зборнікі твораў, літаратура пра жыццё і творчасць пісьменніка, багаты ілюстрацыйны матэрыял.

Выстаўка размясцілася ў кальцавым калідоры на 3-м паверсе бібліятэкі, дзе застанецца да ліпеня. У сваю чаргу выстаўкі фотаматэрыялаў і малюнкаў можна будзе ўбачыць у галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх) да 6 сакавіка 2014 года.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 56.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам