ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Вечная мелодыя жыцця
Пясняр Вечнага горада

На роднай мове: прэзентавана новае выданне Усеагульнай дэкларацыі праў чалавека

На роднай мове: прэзентавана новае выданне Усеагульнай дэкларацыі праў чалавека
Іншыя навіны

10 снежня ў бібліятэцы прайшла прэзентацыя выдання Усеагульнай дэкларацыі праў чалавека на беларускай мове.

Выданне найважнейшага гістарычнага дакумента прымеркавана да 70-гадовага юбілею Усеагульнай дэкларацыі праў чалавека. Над перакладам тэксту працавалі спецыялісты Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Кнігу дапоўнілі фатаграфіі з архіва Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

У прэзентацыі прынялі ўдзел намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас, пастаянны каардынатар ААН у Рэспубліцы Беларусь Іаана Казана-Вішнявецкі, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Ражанец.

Экзэмпляр выдання Дэкларацыі на беларускай мове быў перададзены ў галоўную кніжную скарбніцу краіны. Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі падзякаваў перакладчыкам і выдаўцам за працу і адзначыў, што з гэтага часу Дэкларацыя будзе даступна шырокаму колу чытачоў.

Упрыгожыла прэзентацыю выдання выступленне таленавітых музыкаў струннага квартэта “Вестфалія”.

10 снежня 1948 года на Генеральнай асамблеі Арганізацыя Аб'яднаных Нацый зацвердзіла Усеагульную дэкларацыю праў чалавека, заклікаўшы ўсе дзяржавы – члены ААН зрабіць усё магчымае для яе папулярызацыі. Эпахальны дакумент упершыню вызначыў неад'емныя правы кожнага чалавека незалежна ад яго расы, полу, мовы, рэлігіі, палітычных ці іншых перакананняў, нацыянальнага або сацыяльнага паходжання, маёмаснага становішча.

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Глядзіце таксама "Сёння адзначаецца 70 гадоў Усеагульнай дэкларацыі праў чалавека" на тэлеканале "Беларусь 1" і рэпартажы тэлеканалаў:

АНТ

СТБ

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам