ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
ММКВК: падводзім вынікі выстаўкі-кірмашу
Бібліятэка атрымала ўзнагароду конкурсу “Мастацтва кнігі”

На радзіму вярнуліся кнігі з легендарнай бібліятэкі ў Шчорсах

На радзіму вярнуліся кнігі з легендарнай бібліятэкі ў Шчорсах
Іншыя навіны

У 1914 годзе нямецкі салдат знайшоў і вывез са спустошанага палаца графаў Храптовічаў дзве кнігі, якія пасля завяшчаў сваім нашчадкам вярнуць назад. Праз дзесяцігоддзі выданні вярнуліся на радзіму.

У галоўнай бібліятэцы краіны захоўваецца больш за 90 тысяч рэдкіх кніг. З экслібрысам і пячаткай Храптовічаў – выданне 1772 года. Яшчэ адно – 1767-га – з уладальніцкім запісам, магчыма, мае дачыненне да кніжнага збору шляхетнага роду з XV стагоддзя.

Пра асаблівасці аднаўлення калекцый прыватных бібліятэк распавёў генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі ў праграме “Контуры” на тэлеканале АНТ.

Падрабязнасці глядзіце ў сюжэце:

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам