ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Нацыянальная бібліятэка прадставіла цікавыя праекты на юбілейным Дні беларускага пісьменства
Цікавыя праекты Нацыянальнай бібліятэкі на ХХV Дні беларускага пісьменства

На першы ўрок – у Нацыянальную бібліятэку!

На першы ўрок – у Нацыянальную бібліятэку!
Іншыя навіны

1 верасня – Дзень ведаў, свята кветак, усмешак і радасці ад доўгачаканай сустрэчы з аднакласнікамі і любімымі настаўнікамі пасля летняй разлукі.

Хлапчукі і дзяўчынкі зноў прыйшлі ў свае класы, разгарнулі сшыткі і падручнікі. Але не ўсе правялі гэты дзень за звычайнымі партамі.

Першы ўрок “2018 год – Год малой радзімы” для вучняў мінскай гімназіі № 1 імя Ф. Скарыны стаў асаблівым, бо ён прайшоў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

У сэрцы кожнага з нас значнае месца займае малая радзіма, той куточак, дзе з’явіўся на свет, дзе жывуць бацькі і сябры, дзе знаходзіцца родны дом. Дзеці з захапленнем расказвалі пра тое, з чаго для іх пачынаецца малая радзіма, разважалі пра яе ролю ў жыцці чалавека.

Працягам урока стала захапляльная экскурсія па будынку бібліятэкі. Юныя госці наведалі музей кнігі і пазнаёміліся з выстаўкай “Буквары народаў свету”, дзе прадстаўлены разнастайныя і непаўторныя варыянты самай першай кнігі па навучанні грамаце.

На сваім першым уроку ў Нацыянальнай бібліятэцы дзеці атрымалі новыя веды, прыемныя ўражанні і зарад добрага настрою на цэлы навучальны год.
Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам