ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Спектакль у бібліятэцы: малышам паказалі казку пра сапраўднае сяброўства
Кніжны зубр пасяліўся ў Нацыянальнай бібліятэцы

На канікулах – на музейныя заняткі!

На канікулах – на музейныя заняткі!
Іншыя навіны

Ці жадаюць дзеці на вакацыях вучыцца? Нацыянальная бібліятэка ламае стэрэатыпы і прапануе юным наведвальнікам паўдзельнічаць у музейных занятках.

Школьнікі, адгукнуўшыся на прапанову, не шкадуюць, бо атрымліваюць унікальны вопыт, які аб’ядноўвае веды, эстэтычнае ўспрыманне, эмацыйнае перажыванне дачынення да гісторыі і культуры.

На занятках бібліятэка ператвараецца ў камунікатыўную прастору, дзе дзеці спасцігаюць гісторыю кніжнай культуры праз дыялог, гульні і творчасць.

Навучанне адбываецца з дапамогай ведаў і дзеянняў. Школьнікі разглядаюць экспанаты ў музеі кнігі, слухаюць інфармацыю і адначасова вывучаюць разнастайнасць кніжных культур і традыцый розных эпох. Працэс навучання праз дзеянне ўключае ў залежнасці ад тэмы заняткаў альбо распрацоўку ўнікальнага дызайну бібліятэкі, альбо стварэнне з драўляных палачак “бамбукавай кнігі”, альбо маляванне рукапіснай буквіцы. У выніку кожны ўдзельнік атрымлівае цікавы вопыт і стварае свой твор, прысвечаны кніжнай культуры.

Асобная ўвага на занятках надаецца Брэсцкай Бібліі, арыгінал і факсіміле якой цяпер прадстаўлены на выставе “Брэсцкая Біблія: адкрыты дотык” у музеі кнігі.

Музейныя заняткі арганізаваны ў рамках праекта "У госці да кніг".

На фотаздымках – удзельнікі заняткаў з сярэдняй школы № 190 (1-шы клас), сярэдняй школы № 94 г. Мінска (4-ты клас) і Бараўлянскай сярэдняй школы (3-ці клас).

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр

15 Кра 2024

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведаў Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр – адзіны дзеючы манастыр горада Мінска, галоўная мэта якога – духоўная і сацыяльная дапамога хворым і пакутным людзям.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Яны сталі першымі беларусамі, якія былі ўдастоены звання Герояў Савецкага Саюза

16 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна камандзіру танкавага ўзвода, лейтэнанту Мікалаю Аляксандравічу Сяліцкаму (1907–1936) і камандзіру танка Паўлу Емяльянавічу Купрыянаву (1908–1936) прысвоена Пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саюза ССР ад 31 снежня 1936 года “за ўзорнае выкананне спецыяльных і цяжкіх заданняў Урада па ўмацаванні абароннай моцы Савецкага Саюза і праяўлены ў гэтай справе гераізм” (пасмяротна).

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэка прымае ўдзел у месячніку па добраўпарадкаванні і азеляненні

13 Кра 2024

13 красавіка супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі падтрымалі акцыю і прымаюць удзел у месячніку па навядзенні парадку, добраўпарадкаванні і азеляненні.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам