ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Бясплатныя крыніцы камплектавання бібліятэчных фондаў бібліятэк Беларусі
Вяртанне да рамантызму

Музычная спадчына Рэчы Паспалітай з РНБ

Іншыя навіны

29 сакавіка а 17-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” адбудзецца канцэрт-прэзентацыя серыі нотных выданняў “Музычная спадчына Рэчы Паспалітай з Расійскай нацыянальнай бібліятэкі”.


Арганізатары мерапрыемства – Нацыянальная бібліятэка Беларусі і выдавецтва “Чатыры чвэрці”.

Серыя нотных выданняў заснавана ў 2008 годзе кампазітарам і даследчыкам, дацэнтам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Яўгенам Паплаўскім. На сённяшні дзень выйшла 10 сшыткаў.

Выпуск серыі “Музычная спадчына Рэчы Паспалітай з Расійскай нацыянальнай бібліятэкі” – гэта магчымасць пазнаёміць усіх зацікаўленых з музычнай культурай Рэчы Паспалітай XVII–XIX стст., дакрануцца да цікавейшага помніка культуры XVII ст. – пачатку XVIIІ ст. “Давыдкаўскаму ірмалагіёну», нанава адкрыць творы кампазітараў Антона Абрамовіча, Напалеона Орды, Фларыяна Міладоўскага, Юзэфа Ігнацы і Каятана Крашэўскіх, Кастуся Горскага, Аляксандра і Міхася Ельскіх.

Тэлефон для даведак: 293-27-67.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам