28 студзеня ў музеі кнігі адбылася творчая сустрэча юных сяброў прыроды.
Дзеці навучыліся распазнаваць птушак і даведаліся аб тым, што сініцы, вераб’і, дзятлы, попаўзні, аўсянкі і сойкі застаюцца зімаваць у Беларусі, а прылятаюць да нас на зімоўку амялушка, чачотка звычайная і сняжурка. Меркаванне, што снегіры (гілі) і крыжадзюбы толькі зімуюць у Беларусі, памылковае. Гэтыя птушкі жывуць увесь час на тэрыторыі нашай краіны, але ў зімку яны становяцца больш актыўнымі, таму і больш заўважнымі.
Наведвальнікі сустрэчы адзначылі, што самай прыгожай зімовай птушкай-кветкай з’яўляецца снягір.
А вы добра знаёмы з зімовымі птушкамі? Запрашаем запісацца ў музей кнігі на чарговыя заняткі, прысвечаныя ім.
Папярэдні запіс па тэлефонах: (8 017) 293 27 82, (8 029) 18 18 451.
Электронная пошта: tatsianazablotskaya@gmail.com
Кантактная асоба: Заблоцкая Таццяна.
Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.