ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Пачатак купалаўскай энцыклапедыі
Музейныя заняткі “Кніга ў паэзіі”

Музейныя заняткі "Папяровыя цуды"

Музейныя заняткі "Папяровыя цуды"
Іншыя навіны

У студзені ў музеі кнігі адбыліся заняткі "Папяровыя цуды" ў межах праекта “Клуб кніжных прафесараў”.

Падчас заняткаў з дапамогай дыялогу, гульняў і творчых заданняў дзеці даведаліся:

  • якія матэрыялы выкарыстоўвалі для стварэння кнігі, калі паперы яшчэ не было,
  • што такое палімпсесты і чаму яны з'явіліся,
  • калі і дзе была вынайдзена папера,
  • у якой краіне Еўропы з'явіліся першыя майстэрні па вырабе паперы,
  • якой была старажытная тэхналогія вырабу паперы,
  • што такое філіграні, як іх убачыць і што яны абазначаюць.

У якасці творчага задання дзецям было прапанавана зрабіць сваімі рукамі сапраўдны папяровы цуд – мініяцюрную кнігу.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам