ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Візіт прадстаўнікоў Cавета бяспекі Расіі
Вобразы беларускіх друкаваных выданняў ХІХ–ХХІ стст.

Музейныя заняткі на выстаўцы “Францыск Скарына і яго эпоха”

Музейныя заняткі на выстаўцы “Францыск Скарына і яго эпоха”
Іншыя навіны

Запрашаем школьнікаў 1–11 класаў на музейныя заняткі на міжнароднай выстаўцы “Францыск Скарына і яго эпоха”.


Выстаўка з’яўляецца яркай падзеяй у рамках святкавання 500-годдзя беларускай друкаванай кнігі і адлюстроўвае значнасць спадчыны Ф. Скарыны, яго папярэднікаў і паслядоўнікаў у нацыянальным і еўрапейскім маштабе.

Гэта выдатная магчымасць на ўласныя вочы ўбачыць артэфакты, пра якія школьнікі чытаюць у падручніках: каштоўныя кніжныя помнікі, створаныя нашымі продкамі за 500 гадоў кнігадруку, а таксама лепшыя сусветныя ўзоры кніжнай справы ад часоў Ёгана Гутэнберга да нашых дзён. Але падручнікі няхай дзеткі пакідаюць дома, таму што пазнанне разнастайнасці кніжнай культуры будзе адбывацца ў даступнай і займальнай форме праз дыялог, гульні і творчасць.

Працягласць заняткаў – 60 хвілін.

Варыянт 1 (экспрэс-курс):
“Францыск Скарына і яго эпоха” (кошт з матэрыяламі для творчага задання – 6.50 бел. руб., дзеці са шматдзетных сем’яў – 4.50 бел. руб.).

Варыянт 2 (падрабязнае азнаямленне за трое заняткаў):
“Ёган Гутэнберг і пачатак еўрапейскага кнігадрукавання” (6.00 / 4.00 бел. руб.);
“Францыск Скарына – беларускі першадрукар” (6.50 / 4.50 бел. руб.);
“Беларускае кнігадрукаванне XVI–XVIII стагоддзяў” (6.00 / 4.00 бел. руб.).

Кантактная інфармацыя:
Таццяна Андрэеўна Сапега, каардынатар праграмы,
тэлефоны: (8 017) 293 27 82, (8 025) 994 21 12.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам