ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Заняткі “Беларуская крама з цытатамі”
Народжаны ў калысцы беларускай: у Маскве адкрылася выстаўка да 220-годдзя Адама Міцкевіча

Музейныя заняткі “Формы і матэрыялы кнігі”

Музейныя заняткі “Формы і матэрыялы кнігі”
Іншыя навіны

15 і 16 снежня ў “Клубе кніжных прафесараў” адбыліся заняткі па тэме “Формы і матэрыялы кнігі”.

Дзеці пазнаёміліся з асноўнымі формамі кнігі, а таксама з матэрыяламі, якія раней выкарыстоўваліся для пісьма. “Кніжныя прафесары” засвоілі асноўныя тэрмiны тэмы: рукапіс, манускрыпт, папірус, пергамент, скрутак, кодэкс, скрыпторый, пратограф і іншыя.

Маленькім удзельнікам важна было зразумець, што ў старажытныя часы кніга была зусім не падобная да сучаснай. Напрыклад, кітайскія кнігі ствараліся на бамбукавых планачках, якія звязваліся паміж сабой вяроўкай. Адна драўляная дошчачка лічылася старонкай кнігі. Для стварэння кнігі-скрутка часам патрабавалася да некалькіх тысяч бамбукавых планачак. Кнігі з бамбуку – адна з найважнейшых вех кітайскай пісьменнасці і культуры ў цэлым.

Для замацавання тэорыі наведвальнікі музейных заняткаў разам з бацькамі выканалі творчае заданне – паспрабавалі самі стварыць “бамбукавыя кнігі”.
Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам