ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Вецер перамен
Пінгвіняня

Музейныя заняткі “Факсіміле”

Музейныя заняткі “Факсіміле”
Іншыя навіны

30 студзеня ўмузеі кнігі адбыліся заняткі “Факсіміле”. Ці могуць быць копіі кніжных помнікаў цікавымі? Яшчэ як! Стварэнне факсіміле – гэта мастацтва і майстэрства!

Факсіміле – копія кніжнага помніка, якая максімальна паўтарае арыгінал, – можа быць яго “двайніком” і дакладна адпавядаць арыгіналу па памеры, фактуры, колеры, тэхніцы стварэння, а можа, хоць і ў іншым маштабе ці іншай тэхніцы, усё ж даваць уяўленне пра арыгінальны прадмет. Факсімільныя выданні часта ствараюцца абмежаваным тыражом і самі адносяцца да бібліяграфічных рарытэтаў.

Faksimilie-5.JPG

У музеі кнігі юныя даследчыкі ўбачылі і пагарталі шматлікія беларускія і замежныя факсімільныя выданні і прыйшлі да высновы, што часам копію ў экспазіцыі вельмі лёгка прыняць за арыгінал.

Удзельнікі заняткаў паспрабавалі стварыць копію старонкі з Бібліі Гутэнберга.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам