ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Падрыхтавана да друку кніга “Скарбы зямлі беларускай”
Творчыя заняткі “Восеньскія кветкі”

Музейныя заняткі “Добрыя казкі”

Музейныя заняткі “Добрыя казкі”
Іншыя навіны

9 кастрычніка ў музеі кнігі ў межах праекта “Клуб кніжных прафесараў” адбылася сустрэча для дзяцей і іх бацькоў з пісьменніцай Аленай Міхаленка.

Алена Міхаленка – аўтар паэтычных і празаічных кніг, якія вельмі любяць дзеці. Сярод іх – знакамітыя паэтычныя перакладанні жыццяў святых (“Сказание о житии преподобной Евфросинии, игуменьи и княжны Полоцкой”, “Матушка Ксения”), празаічныя зборнікі “Дорога в Рождество”, “Детям о Родине” і многія іншыя. Цікава, што пісьменніца скончыла фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і займаецца выкладаннем фізікі ў школе.

На сустрэчы з юнымі чытачамі Алена Міхаленка выступіла як казачніца і прэзентавала сваю новую кнігу “Добрыя казкі” на беларускай мове. У мерапрыемстве ўзяла ўдзел таксама мастачка кнігі Вольга Міхаленка. Удзельнікі сустрэчы пазнаёміліся са зместам і мастацкім афармленнем выдання, выканалі творчыя заданні, пагутарылі з аўтарам і мастаком, атрымалі аўтографы на памяць разам з незабыўнымі ўражаннямі.

У фондзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі захоўваюцца “Добрые сказки” на рускай мове (першае выданне 2008 г., перавыданні 2011 і 2014 гг.), “Добрыя казкі” (2021) на беларускай мове ў перакладзе самога аўтара, якія ўпершыню выйшлі з ілюстрацыямі Вольгі Міхаленкі. Падчас мерапрыемства пісьменніца зрабіла Нацыянальнай бібліятэцы падарунак: перадала ў фонд сваю кнігу, якая ў перакладзе на сербскую мову атрымала назву “Приче о доброти” і была выдадзена ў сталіцы Сербіі ў 2019 г.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “XVIII Дзянісьеўскія чытанні”

28 Кас 2021

28–29 кастрычніка ў г. Арол (Расійская Федэрацыя) праходзіць Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “XVIII Дзянісьеўскія чытанні”, арганізатарамі якой з’яўляюцца Арлоўская абласная навуковая ўніверсальная публічная бібліятэка імя І.А. Буніна і Арлоўскі дзяржаўны інстытут культуры. Канферэнцыя праводзіцца ў рамках мерапрыемстваў да Года навукі і тэхналогій у Расійскай Федэрацыі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Размова з адвакатам “Іпатэчнае жыллёвае крэдытаванне і іншыя новаўвядзенні пры будаўніцтве жылля”

28 Кас 2021

26 кастрычніка Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў у рамках мерапрыемстваў па інфармацыйна-прававой асвеце грамадзян была арганізавана і праведзена штомесячная тэматычная сустрэча з адвакатам “Іпатэчнае жыллёвае крэдытаванне і іншыя новаўвядзенні пры будаўніцтве жылля”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Метадычнае суправаджэнне дзейнасці публічных бібліятэк

27 Кас 2021

27 кастрычніка ў Магілёўскай абласной бібліятэцы імя У.І.Леніна адбыўся семінар “Маркетынг у сучаснай бібліятэцы: новыя магчымасці і тэхналогіі” для кіраўнікоў і спецыялістаў раённых і гарадскіх цэнтральных бібліятэк Магілёўскай вобласці.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Алесь Разанаў: невядомая велічыня

28 Кас 2021

Беларускі калегіум запрашае на анлайн-мерапрыемства “Алесь Разанаў: невядомая велічыня”, у якім возьмуць удзел Валянцін Акудовіч, Ігар Бабкоў, Тацяна Вадалажская, Сяргей Дубавец, Ірына Дубянецкая, Мікола Матрунчык, Генадзь Сагановіч, Сяржук Сокалаў-Воюш і іншыя.

Навіны бібліятэк

27 Кас 2021

“Белпошта” выпусціла ў абарачэнне маркіраваны канверт, прысвечаны Міхасю Чароту (Міхаілу Сымонавічу Кудзельку, 1896–1937) – беларускаму паэту, празаіку, драматургу, публіцысту, грамадскаму і культурнаму дзеячу.

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Бібліятэкарам