У музеі кнігі адбыліся заняткі, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы.
У гэты дзень ва ўсім свеце асабліва гучыць заклік зберагчы кожную мову як увасабленне ўнікальнага светабачання, як жывую і найкаштоўнейшую спадчыну народаў. Свята роднай мовы накіравана на заахвочванне моўнай разнастайнасці, спрыяе ўсведамленню моўных і культурных традыцый.
Музейныя заняткі ўключалі:
- знаёмства з рукапіснымі і друкаванымі кніжнымі помнікамі на беларускай мове, створанымі рознымі алфавітамі: кірылічным, лацінскім і арабскім;
- чытанне і абмеркаванне цытат пра родную мову знакамітых дзеячаў Беларусі;
- камандную гульню па складванні цытат па памяці;
- стварэнне свайго дызайнерскага плаката з цытытай пра беларускую мову.
Заняткі адбыліся дзякуючы актыўнаму ўдзелу вучняў 6 “А” класа сярэдняй школы № 160 г. Мінска і настаўніцы Марыне Міхайлаўне Бурай.
Заняткі арганізаваны ў межах праекта “У госці да кніг”.
Матэрыял прадастаўлены навукова-выдавецкім аддзелам кнігазнаўства.