ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Чытанне кніг у рэжыме анлайн (+відэа)
Творчыя заняткі “Маленькі караблік”

Музейныя заняткі “Беларускі Напалеон”

Музейныя заняткі “Беларускі Напалеон”
Іншыя навіны

27 лютага ў межах праекта “Клуб кніжных прафесараў” адбыліся заняткі, прысвечаныя знакамітаму мастаку Напалеону Ордзе.

Экспертам выступіў вядомы кнігазнаўца і культуролаг Алесь Суша, які расказаў шмат цікавага аб жыццёвым і творчым шляху Напалеона Орды.

На занятках адбылася прэзентацыя кніжнай навінкі – унікальнага альбома “Напалеон Орда”. У альбоме прадстаўлены 190 гравюр з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Наведвальнікі таксама ўбачылі арыгінальныя літаграфіі з фонду бібліятэкі, створаныя па малюнках мастака ў 1873–1883 гадах. Эксперт падкрэсліў, што гэтыя выявы архітэктурных помнікаў, відаў сядзіб і гарадоў застаюцца адной з найбольш каштоўных візуальных крыніц па нацыянальнай гісторыі.

На музейных занятках кожны з дзяцей меў магчымасць пабываць у ролі мастака і намаляваць архітэктурныя помнікі, як беларускі Напалеон.

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам