Нацыянальную бібліятэку па праве называюць захавальніцай ведаў. Сталічная славутасць нікога не пакіне абыякавым: яна прыцягвае незвычайнай формай будынка, ветлівым і прыязным калектывам, значным фондам дакументаў. Здаецца, тут можна праводзіць суткі напралёт: адпраўляцца ў прыгоды разам з галоўнымі героямі кніг, атрымліваць асалоду ад мастацтва і нават пісаць маштабныя навукова-даследчыя работы.
Але ці ўсё вы ведаеце пра “алмаз ведаў”? Ці цікавіліся яго гісторыяй, пра якую так займальна распавядаюць нашы экскурсаводы? Ці былі ў музеі кнігі, сярод экспанатаў якога – Біблія Францыска Скарыны, датаваная 1517–1519 гг.? Ці наведвалі міжнародныя выставы знакамітых мастакоў і ілюстратараў? Ці любаваліся прыгажосцю сталіцы з агляднай пляцоўкі?
А бібліятэка – гэта месца клопату не толькі пра дух! Фізкультурна-аздараўленчы комплекс з трэнажорнай залай і саўнай з радасцю сустрэне новых наведвальнікаў.
Больш падрабязную інфармацыю аб сацыякультурных паслугах “алмаза ведаў” можна даведацца ў нашай прэзентацыі:
Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.