ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Дні адчыненых дзвярэй віртуальнай чытальнай залы НББ
Па мячы і кудзелі. Знаходкі ў радаводзе Багдановіча

“Мультчытайка” паводле казкі “Конёк-Горбунок”

“Мультчытайка” паводле казкі “Конёк-Горбунок”
Іншыя навіны

16 кастрычніка ў дзіцячым пакоі прайшлі заняткі “Мультчытайка” паводле казкі Пятра Яршова “Конёк-Горбунок”.

За дзіўныя прыгоды герояў, за вернасць, смеласць і дружбу Іванушкі і Канька-Гарбунка казка чытаецца і перачытваецца і зараз.

Пасля прагляду мультфільма дзеці склалі прыказкі, з казачнага слоўніка даведаліся пра значэнне многіх незнаёмых слоў, якія ўжо не сустракаюцца і не ўжываюцца ў маўленні.

У вясёлай гульні “Так ці не” дзяўчынкі і хлопчыкі паспаборнічалі ў шпаркасці і правільнасці адказаў на няпростыя і цікавыя пытанні па казцы. Атрымаць зарад добрага настрою дапамагла рытмічная фізкультхвілінка “Конікі”.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам