ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Беларускія кнігі перададзены ў Іарданію!
Нацыянальная святыня

“Мультчытайка” паводле казкі Астрыд Ліндгрэн “Піпі Доўгаяпанчоха”

“Мультчытайка” паводле казкі Астрыд Ліндгрэн “Піпі Доўгаяпанчоха”
Іншыя навіны

22 жніўня ў дзіцячым пакоі прайшлі заняткі “Мультчытайка” паводле казачнай аповесці Астрыд Ліндгрэн “Піпі Доўгаяпанчоха”.

Вясёлая дзяўчынка Піпі з вяснушкамі і задзірыстымі рыжымі касічкамі, фантазёрка і гарэза, чароўным чынам змагла перадаць з прачытаных старонак кнігі і кадраў мультфільма радасны і бесклапотны настрой.

Прыгоды Піпі захопліваюць і здзіўляюць. Яна выступае ў цырку, носіць доўгія панчохі розных колераў, любіць сваіх сяброў, заўсёды развесяліць сумнага, выручыць з бяды і заступіцца за слабага, пры гэтым зусім забываючы пра сябе.

Юныя ўдзельнікі “Мультчытайкі” больш глыбока ўспрынялі незвычайны вобраз гераіні, адказаўшы на пытанні віктарыны, і запомнілі яе, стварыўшы з каляровай паперы яркую аплікацыю.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам