Лета вучыць нас шанаваць прыгажосць моманту, каханне – неацэннасць душэўнай блізкасці і разумення, а мастацтва захоўвае гэтыя бясцэнныя моманты назаўжды.
У каханні і мастацтве ёсць чараўніцтва – здольнасць бачыць прыгожае і адлюстраваць яго ў жыцці або на палатне. Пра гэта кажа лірычнае выказванне Сальвадора Далі, аднаго з самых знакамітых сюррэалістаў ХХ стагоддзя.
Галіна Дзякава, вядомая ў свеце пад імем Гала, была жонкай Сальвадора Далі і цэнтральнай фігурай у яго творчасці.
Мастак часта называў Галу сваім выратаваннем і крыніцай жыцця, прыпісваючы ёй выключны ўплыў на ўласнае мастацтва. У альбомах, што захоўваюцца ў фондзе залы дакументаў па мастацтве, можна ўбачыць шматлікія палотны з выявай Галы. Яна стала сімвалам вечнай музы, якая натхняла на вялікія тварэнні.
Сальвадора Далі называлі каралём эфектаў, містыфікатарам і стваральнікам ашаламляльных вобразаў. Кнігі і альбомы з падсобнага фонду залы мастацтва раскажуць пра жыццёвы і творчы шлях эксцэнтрычнага майстра, які з’яўляецца адной з ключавых фігур мастацтва ХХ стагоддзя.
Час работы выстаў адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.
Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 53.
Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.