ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Струны шчодрага таленту
Мудрасць нашага цела

Мудрасць нашага цела: магчымасці аздараўлення і расслаблення

Мудрасць нашага цела: магчымасці аздараўлення і расслаблення
Іншыя навіны

12 студзеня ў рамках праекта “Кропка Адліку” адбылася інфармацыйна-пазнавальная праграма “Мудрасць нашага цела: магчымасці аздараўлення і расслаблення”.


Асноўная тэма абмеркавання – самааздараўленне.

У ходзе праграмы былі разгледжаны наступныя пытанні:

  • расслабленне цела: актывізацыя энергіі і набыццё цэласнасці;
  • метады і спосабы цялесна-арыентаванай тэрапіі;
  • практычныя рэкамендацыі па здыманні стрэсу.

Для зняцця эмацыянальнага напружання былі прапанаваны практыкаванні па славянскіх методыках: дыхальнае – “васьмёрка”, дынамічнае – “трасяніна”, расслабляльнае – “ладка” .

Праз цялесную тэрапію ідзе актывізацыя пачуццяў, энергіі, аказваецца магутнае реэлаксацыйнае ўздзеянне, карэктуючы практычна ўсе псіхалагічныя праблемы чалавека.

Вяла праграму спецыяліст па цялесна-арыентаванай тэрапіі Ірына Лажанкова (г. Брэст).

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам