ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Пісьменнікі – юбіляры 2013
Снегавічок на лясной палянцы

“Мой шлях памысны і высокі”

“Мой шлях памысны і высокі”
Іншыя навіны

22 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ладзіўся творчы вечар паэта, празаіка, публіцыста, грамадскага дзеяча Навума Гальпяровіча “Мой шлях памысны і высокі”.


Пісьменнік узнагароджаны медалём Францыска Скарыны, з’яўляецца лаўрэатам шматлікіх літаратурных прэмій, носіць высокае званне заслужанага журналіста Беларускага саюза журналістаў. Навум Якаўлевіч – ганаровы грамадзянін Наваполацка.

Павіншаваць юбіляра, які адзначыў сваё 65-годдзе, прыйшлі намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Тадвэуш Стружэцкі, беларускі літаратуравед, крытык, публіцыст, доктар філалагічных навук, прафесар Адам Мальдзіс, дыктары Белтэлерадыёкампаніі, артысты Алег Вінярскі і Маргарыта Захарыя, актрыса, дырэктар і мастацкі кіраўнік тэатра “Зніч” Галіна Дзягілева, алімпійскі чэмпіён па кіданні молата Вадзім Дзевятоўскі і інш.

Сярод гасцей Навума Гальпяровіча былі вядомыя пісьменнікі, мастакі, кампазітары, дзяржаўныя і грамадскія дзеячы, яго блізкія сябры і паплечнікі.

На творчым вечары прагучалі вершы, урыўкі з апавяданняў і эсэ юбіляра ў яго выкананні і выкананні знакамітых артыстаў. Песні на словы Навума Гальпяровіча выканаў іх аўтар Аляксей Нежавец.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам