22 студзеня а 16-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” адбудзецца творчы вечар паэта, празаіка, публіцыста, грамадскага дзеяча Навума Гальпяровіча “Мой шлях памысны і высокі”.
У рамках сустрэчы будзе магчымасць пазнаёміцца з выданнямі твораў Навума Гальпяровіча. На творчым вечары прагучаць вершы Навума Якаўлевіча ў аўтарскім выкананні і выкананні знакамітых артыстаў, песні на яго словы, урыўкі з апавяданняў і эсэ.
У мерапрыемстве возьмуць удзел вядомыя пісьменнікі, мастакі, кампазітары, дзяржаўныя і грамадскія дзеячы, блізкія сябры і паплечнікі юбіляра.
Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 29 80, 293 27 67.
Е-mail: pr@nlb.by