ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Семінар па базах даных EBSCO
“Крэўную сувязь са светам адчуў”

Мой добры тата

Мой добры тата
Іншыя навіны

15 лютага ў дзіцячым пакоі бібліятэкі прайшло літаратурнае чытанне для малодшых школьнікаў, прысвечанае святу ўсіх татаў, якое ў хуткім часе мае адбыцца.


Цікавым адкрыццём для дзяцей стала знаёмства з аповесцю “Мой добрый папа” дзіцячага пісьменніка Віктара Галяўкіна.

Расказ у аповесці вядзецца ад асобы сямігадовага хлопчыка, які распавядае з любоўю пра свайго тату. Рабяты змаглі акунуцца ў атмасферу таго часу, праслухоўваючы ўрыўкі з аўдыякнігі “Мой добрый папа”.

Паглядзеўшы ўрыўкі з аднайменнага мастацкага фільма, дзеці змаглі ўбачыць галоўных герояў і зразумець, ці такімі яны іх сабе ўяўлялі.

Узняць настрой і выклікаць усмешкі ў дзяцей дапамаглі вясёлыя вершы і музыка, а таксама намаляваныя яркія, рознакаляровыя гальштукі для сваіх любімых татаў.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам