ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У Магілёве адбыўся семінар “Бібліятэкі і кніжная культура Беларусі: з мінулага ў будучыню”
Запаведнік для паэта

MOST – партнёр ХV Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў

MOST – партнёр ХV Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў
Іншыя навіны

У ХV Міжнародных кнігазнаўчых чытаннях прымуць удзел вядомыя прадстаўнікі сучаснага кнігазнаўства, у тым ліку філолаг-славіст, прафесар Арнольд Макмілін (McMillin Arnold) з Вялікабрытаніі.

Візіт вядомага даследчыка стаў магчымым дзякуючы падтрымцы праекта Еўрапейскага саюза MOST (Mobility Scheme for Targeted People-to-People-Contacts / Праграма мабільнасці для мэтанакіраваных міжасобасных кантактаў), накіраванага на пашырэнне кантактаў паміж грамадзянамі ЕС і Беларусі для абмену перадавым вопытам, устанаўлення і паглыблення прафесійных кантактаў.

ХV Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні адбудуцца 4–5 красавіка 2019 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Мэта канферэнцыі – кансалідацыя навуковай супольнасці для абмеркавання актуальных пытанняў па вывучэнні і папулярызацыі кніжнай спадчыны, стымулявання супрацоўніцтва паміж даследчыкамі кніжнай культуры.

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

30 Май 2020

1928 год. У часопiсе “Узвышша” з’яўляецца новая паэтычная публiкацыя. Над адным з вершаў стаiць прысвячэнне “Р.М.”, а гучыць верш зусiм не ў духу эпохi: гэта любоўная лiрыка…

Навіны бібліятэк

Беларускі бэстселер 1920-х: аповесць Міхася Зарэцкага “Голы звер”

28 Май 2020

Міхась Зарэцкі, паводле ягоных уласных успамінаў,распачаў свае літаратурныя спробы пасля яркага ўражання ад незвычайнага сну. Надалей, атрымліваючы ўсё болей і болей жыццёвага ды пісьменніцкага досведу, ён адтачыў сваё майстэрства на кароткай прозе. І аповесць “Голы звер” (1926) стала як бы лагічным працягам творчага і асобаснага сталення пісьменніка.

Блог прафесійнага чытача

111