ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
6 лютага 1945 года. 93 дні да Перамогі
Да 75-годдзя Вялікай Перамогі бібліятэка падрыхтавала ўнікальную выстаўку

ММКВК: бібліятэка прэзентавала факсіміле Брэсцкай Бібліі і іншыя выдавецкія праекты

ММКВК: бібліятэка прэзентавала факсіміле Брэсцкай Бібліі і іншыя выдавецкія праекты
Іншыя навіны

5 лютага пачала працу XXVII Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш (ММКВК).

Першым мерапрыемствам пасля ўрачыстай часткі адкрыцця стала прэзентацыя факсіміле “Берасцейская Біблія. 1563” і іншых выдавецкіх праектаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, звязаных з гэтай кнігай.

Узнаўленне самага вялікага і дарагога беларускага фаліянта мінулых стагоддзяў стала важнай падзеяй у культурным жыцці краіны і выклікала дадатковую цікавасць да кніжнага помніка. У сувязі з гэтым Нацыянальная бібліятэка падрыхтавала яшчэ тры выданні, якія былі прадстаўлены ў рамках ММКВК.

Наведвальнікам міжнароднай выстаўкі-кірмашу распавялі пра новую навуковую манаграфію “Асэнсаванне шэдэўра. Берасцейская Біблія”. Яе аўтар Аляксандр Суша прыадчыніў невядомыя або малавядомыя старонкі ў гісторыі Берасцейскай Бібліі. Добра ілюстраваная манаграфія не толькі апісвае абставіны стварэння фаліянта, але і дапамагае асэнсаваць яго значнасць як твора мастацтва, паліграфічнага шэдэўра, рэлігійнай святыні, плёну літаратурнай і навуковай працы нашых продкаў, важнага артэфакта сучаснасці.

Susha_manahrafija.jpg

Таксама быў прэзентаваны камплект рэпрадукцый “Гравюры Берасцейскай Бібліі”. Гэта найбольш яркія старонкі кнігі, якія выкананы ў арыгінальным памеры і перадаюць усю прыгажосць і значнасць рарытэту XVI стагоддзя.

Яшчэ адно прадстаўленае выданне – электроннае – “1000-годдзе Брэста: праз прызму старадаўніх дакументаў”, прысвечанае гісторыі і культурнай спадчыне горада.

У прэзентацыі ўзялі ўдзел генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі, рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, старшыня журы нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі” Міхаіл Баразна, намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Суша, намеснік дырэктара Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага Ларыса Верамчук, начальнік інфармацыйнага цэнтра Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Ала Шарамецьева.

На працягу ўсіх пяці дзён працы выстаўкі-кірмашу жадаючыя могуць азнаёміцца з прадстаўленымі выданнямі на стэндзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам