ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Беларусь і Расія: гістарычная і духоўная еднасць
Дзяржаўная палітыка ў галіне фарміравання даходаў грамадзян

Міжнародны семінар па тэхналагічным прадбачанні

Міжнародны семінар па тэхналагічным прадбачанні
Іншыя навіны

27 сакавіка 2009 года ў зале адукацыйных тэхналогій Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прайшоў Міжнародны семінар для кіруючага персаналу міністэрстваў і ведамстваў па тэхналагічным прадбачанні для Рэспублікі Беларусь.


Семінар быў прысвечаны аналізу сусветнага вопыту фарсайтных даследаванняў, а таксама спецыфіцы прымянення гэтых падыходаў у Беларусі.

У рабоце семінара прынялі ўдзел прадстаўнікі Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Рэспубліканскага цэнтра трансферу тэхналогій, Інстытута эканомікі НАН Беларусі, а таксама прадстаўнікі галіновых міністэрстваў і аблвыканкамаў, якія курыруюць работы па тэхналагічным прадбачанні і ўдзельнічаюць у распрацоўцы комплекснага прагнозу навукова-тэхнічнага прагрэсу Рэспублікі Беларусь на 2011-2030 гг.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў семінара звярнуўся дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Матульскі Раман Сцяпанавіч.

Пра тэхналагічнае прадбачанне як інструмент інтэграцыі Рэспублікі Беларусь ў сусветную супольнасць расказаў першы намеснік старшыні прэзідыума НАН Беларусі Віцязь Пётр Аляксандравіч. З расійскім вопытам правядзення даследаванняў па дадзенай тэме прысутных пазнаёміў Сакалоў Аляксандр Васільевіч, дырэктар Фарсайт-цэнтра ДУ “Вышэйшая школа эканомікі”.

У канцы семінара адбылася дыскусія, у ходзе якой удзельнікі абмяняліся думкамі, абмеркавалі прынцыпы далейшага ўзаемадзеяння і супрацоўніцтва. Вынікі семінара дазволяць сфарміраваць узгодненае бачанне тэхналагічнай будучыні нашай рэспублікі, што ў канчатковым выніку будзе спрыяць канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі.

Навіны

Пяцітомнік “Перамога” папоўніў фонд “алмаза ведаў”

16 Ліс 2019

У новым будынку Расійскай нацыянальнай бібліятэкі 15 лістапада адбылося пасяджэнне Савета аддзялення Расійскага гістарычнага таварыства ў рамках VII Усерасійскага форуму публічных бібліятэк “Муніцыпальныя бібліятэкі новага пакалення: рэгіянальны погляд”, на якім Рэспубліку Беларусь прадставіў дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Сцяпанавіч Матульскі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Знаёмыя і малавядомыя старонкі творчасці Агінскага

15 Ліс 2019

Дзяржаўны дзеяч, палітык, дыпламат і кампазітар. Міхал Клеафас Агінскі – імя, якое ведае кожны, а яго паланэз “Развітанне з Радзімай” з’яўляецца найбольш вядомым музычным творам. Аднак не многія ведаюць, што кампазітарам было напісана больш за 70 твораў, сярод якіх оперы, вальсы і мазуркі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка Беларусі на адной з галоўных у свеце дыскусійных пляцовак

15 Ліс 2019

Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі прыняў удзел у рабоце VIII Санкт-Пецярбургскага міжнароднага культурнага форуму, які праходзіць з 14 па 16 лістапада 2019 г. i прысвечаны тэме культурных кодаў ва ўмовах глабалізацыі. Штогод Форум прыцягвае тысячы экспертаў і гасцей з усяго свету.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Супрацоўнікі бібліятэкі сустрэліся з кіраўніком адміністрацыі Першамайскага раёна

14 Ліс 2019

14 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшла сустрэча працоўнага калектыву з кіраўніком адміністрацыі Першамайскага раёна Ігарам Кудрэвічам.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

XVIII Міжнародная канферэнцыя “Развіццё інфарматызацыі і дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі”

14 Ліс 2019

У Аб’яднаным інстытуце праблем інфарматыкі НАН Беларусі 21 лістапада 2019 года пройдзе XVIII Міжнародная канферэнцыя “Развіццё інфарматызацыі і дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі (РІНТІ–2019)”.

Навіны бібліятэк

111