ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Імгненні, спыненыя майстрам
Скажы НЕ!

Міжнародны рэгіянальны семінар

Міжнародны рэгіянальны семінар
Іншыя навіны

Дырэктар НББ Р.С. Матульскі прыняў удзел у рабоце міжнароднага рэгіянальнага семінара "Установление партнерских отношений с библиотеками Содружества Независимых государств" (Санкт-Пецярбург, 17-20 чэрвеня 2008 г.).


У рабоце семінара, арганізаванага бібліятэкай ААН імя Дага Хамаршэльда і Санкт-Пецярбургскім універсітэтам, удзельнічалі кіраўнікі нацыянальных бібліятэк усіх краін СНД, а таксама прадстаўнікі інфармацыйных цэнтраў ААН у Маскве і Санкт-Пецярбургу.

Мэта семінара – аказанне дапамогі і падтрымкі дэпазітарным бібліятэкам ААН і нацыянальным бібліятэкам краін-членаў СНД у іх эвалюцыі ад традыцыйных сховішчаў дакументаў да цэнтраў распаўсюджвання ведаў у XXI стагоддзі.

Выступленне Р.С. Матульскага было прысвечана дзейнасці НББ як найбуйнейшага інфармацыйнага цэнтра і як асноўнага афіцыйнага дэпазітарыя дакументаў ААН і іншых міжнародных арганізацый у Беларусі. Сёння фонд дэпазітарыя налічвае каля 167 тыс. дакументаў. Акрамя таго, дырэктар унёс прапановы па ўдасканаленні фарміравання дэпазітарных фондаў і паляпшэнні якасці абслугоўвання карыстальнікаў дакументамі ААН у бібліятэках краін СНД.

У Расійскай Нацыянальнай бібліятэцы адбылася цырымонія падпісання дагавору аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і РНБ, у якой прынялі ўдзел дырэктара нацыянальных бібліятэк краін СНД.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам