ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У бібліятэцы прэзентавалі выданне “Бачу Беларусь такой”
Спяшайцеся ўбачыць выстаўку “Беларусь і Біблія”!

Міжнародны навуковы круглы стол “Сучасныя біблейскія даследаванні”

Міжнародны навуковы круглы стол “Сучасныя біблейскія даследаванні”
Іншыя навіны

16 кастрычніка ў межах выставачнага праекта “Беларусь і Біблія” ў бібліятэцы прайшоў міжнародны навуковы круглы стол “Сучасныя біблейскія даследаванні”.

Арганізатарамі выступілі Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Група даследавання рукапісаў (ЗША), міжнароднае грамадскае аб'яднанне “Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла”, кафедра біблеістыкі і хрысціянскага веравучэння Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кафедра біблеістыкі Мінскай духоўнай акадэміі імя свяціцеля Кірылы Тураўскага.

У ходзе работы круглага стала адбылася прэзентацыя зборніка дакладаў V Міжнароднага ўсходнееўрапейскага сімпозіума даследчыкаў Новага Запавету (SNTS) "Евангельский образ Господа Иисуса Христа в церковной традиции и библейской науке", які выйшаў у жніўні 2018 года ў выдавецтве Белдзяржуніверсітэта ў рамках сумеснай праграмы “Тэалогія ва ўніверсітэтах”.

Мадэратарамі круглага стала з’яўляліся:

святар Святаслаў Рагальскі – кандыдат багаслоўя, дацэнт кафедры біблеістыкі і хрысціянскага веравучэння Інстытута тэалогіі БДУ, старшыня Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра імя святых Мяфодзія і Кірыла,
Аляксандр Суша – кандыдат культуралогіі, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці.

З паведамленнямі выступілі:

архімандрыт Сергій (Акімаў) – доктар багаслоўя, прафесар, рэктар Мінскай духоўнай акадэміі, загадчык кафедры біблеістыкі Агульнацаркоўнай аспірантуры і дактарантуры,
Скот Кэрал – доктар (PhD), кіраўнік Групы даследавання рукапісаў (ЗША), даследчык старажытных манускрыптаў,
ксёндз Ян Крэміс – доктар тэалогіі, старшыня секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі,
Наталля Герасімовіч – начальнік упраўлення рэдакцыйна-выдавецкай работы БДУ,
святар Міхаіл Самкоў – кандыдат багаслоўя, выкладчык Мінскай духоўнай акадэміі,
Андрэй Паўлючык – магістр тэалогіі, пастар Рэфармацкай прэсвітарыянскай царквы.

Удзельнікам круглага стала быў перададзены прывітальны зварот ад Карла-Вільгельма Нібура – прафесара Йенскага ўніверсітэта імя Фрыдрыха Шылера (Германія), прэзідэнта ўсходнееўрапейскай камісіі Таварыства даследчыкаў Новага Запавету.

Марыя Малочка і Ганна Казека, вучаніцы 11 “А” класа гімназіі № 11 г. Мінска, выступілі з паведамленнем-эсэ “Біблія ў маім жыцці”.

Чытайце таксама:

Каментарыі карыстальнікаў:

Каментаванне даступна толькі зарэгістраваным карыстальнікам

Навіны

Адкрыты бясплатны доступ да рэсурсу Cochrane Library

24 Чэр 2019

Віртуальная чытальная зала Нацыянальнай бібліятэкі паведамляе, што на тэрыторыі Беларусі на працягу 2019 года для ўсіх арганізацый адкрыты бясплатны доступ да электроннага інфармацыйнага рэсурсу Cochrane Library.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Выйшла кніга, прысвечаная II Еўрапейскім гульням

23 Чэр 2019

Выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” падрыхтавала і выпусціла ў свет кнігу на беларускай і англійскай мовах “Спорт вышэйшых дасягненняў. ІІ Еўрапейскія гульні – свята міру, спорту, дружбы народаў Еўропы” ў серыі “Беларусь спартыўная”. Кніга атрымалася не проста цікавая, а ў многіх адносінах пазнавальная, з адмысловым высокамастацкім афармленнем.

Навіны бібліятэк

Тры кнігі Васіля Быкава выйшлі па-ўкраінску ў выдавецтве "Знання"

22 Чэр 2019

Штогадовы ўкраінскі “Книжковий Арсенал” з’яўляецца выдатнай пляцоўкай для творчых кантактаў пісьменнікаў усяго сусвету. Сёлетні форум творцаў мастацкага і навуковага слова праходзіў пад дэвізам “Суседства: пытанні супольнага жыцця на аснове дамоўленасцей і блізкіх каштоўнасцей”.

Навіны бібліятэк

Удзел у канферэнцыі “Санкт-Пецярбург і беларуская культура”

20 Чэр 2019

Традыцыйна ў сярэдзіне чэрвеня ў Расійскай нацыянальнай бібліятэцы адбылася XXVII штогадовая канферэнцыя “Санкт-Пецярбург і беларуская культура”, арганізаваная сумесна з Санкт-Пецярбургскай асацыяцыяй беларусістаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111