ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
13 кастрычніка – 130 гадоў з дня нараджэння Язэпа Драздовіча
Віншуем з Днём маці!

Міжнародны навуковы круглы стол “Беларускія пераклады Бібліі: гісторыя і сучаснасць”

Міжнародны навуковы круглы стол “Беларускія пераклады Бібліі: гісторыя і сучаснасць”
Іншыя навіны

12 кастрычніка ў бібліятэцы адбыўся міжнародны навуковы круглы стол “Беларускія пераклады Бібліі: гісторыя і сучаснасць”.

Мерапрыемства арганізавана ў межах выставачнага праекта “Беларусь і Біблія” Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Групай даследавання рукапісаў (ЗША) і Беларускім дзяржаўным універсітэтам.

Праблемнае поле круглага стала:

  • Гісторыя перакладаў Бібліі на беларускую мову.
  • Хрысціянскія канфесіі Беларусі і беларускія пераклады Бібліі.
  • Пераклады і перакладчыкі.
  • Сучасны стан і перспектывы беларускіх біблійных перакладаў.

Круглы стол быў праведзены ў фармаце дыскусіі экспертаў, якія не толькі абмяняліся думкамі, абмеркавалі праблемы і горача спрачаліся, але таксама паспрабавалі супольна шукаць адказы на агучаныя пытанні і рашэнні абазначаным праблемам.

З паведамленнямі выступілі:

Скот Кэрал – доктар (PhD), кіраўнік Групы даследавання рукапісаў, даследчык старажытных манускрыптаў.

Аляксандр Суша – кандыдат культуралогіі, намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Анатоль Сцебурака – кандыдат гістарычных навук, загадчык навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Іван Чарота – доктар філалагічных навук, прафесар, член аўтарскага калектыву па перакладзе кніг Бібліі на беларускую мову, перакладчык шматлікіх рэлігійных тэкстаў з сербскай мовы на беларускую.

Мікалай Прыгодзіч – доктар філалагічных навук, прафесар, член аўтарскага калектыву па перакладзе Псалтыра на беларускую мову.

Галіна Сініла – кандыдат філалагічных навук, дацэнт, прафесар кафедры культуралогіі факультэта сацыякультурных камунікацый, дацэнт кафедры замежнай літаратуры. Германіст, гебраіст, біблеіст.

Алена Барысевіч – старшы выкладчык кафедры культуралогіі Факультэта сацыякультурных камунікацый БДУ, перакладчык з іўрыту і на іўрыт з правам натарыяльнага подпісу.

Ірына Будзько – кандыдат філалагічных навук, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута мовазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Ірына Дубянецкая – доктар сакральнай тэалогіі, біблеіст.

Марына Пашук – доктар біблейскай тэалогіі, супрацоўнік секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі.

Ксёндз Ян Крэміс – доктар тэалогіі, старшыня секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі.

Сяргей Паднюк – доктар філасофіі, рэктар Тэалагічнага інстытута Аб'яднанай царквы хрысціян веры евангельскай, намеснік епіскапа Аб’яднанай царквы хрысціян веры евангельскай Беларусі.

Антоній Бокун – пастар царквы хрысціян веры евангельскай “Ян Прадвеснік”, перакладчык Бібліі на беларускую мову.

Каментарыі карыстальнікаў:

Каментаванне даступна толькі зарэгістраваным карыстальнікам

Навіны

IV Тыдзень беларускага прадпрымальніцтва: фонд бібліятэкі папоўніўся новымі выданнямі

20 Сак 2019

20 сакавіка ў бібліятэцы прайшоў рэспубліканскі дзелавы форум “Развіццё прадпрымальніцтва ў Беларусі: стратэгія і тактыка” ў рамках IV Тыдня беларускага прадпрымальніцтва.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Запрашаем усіх жадаючых на публічныя інтэрактыўныя лекцыі пра музыку

19 Сак 2019

Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Нацыянальная акадэмія навук Беларусі прадстаўляюць унікальны сумесны праект “Беларуская музыка ў сусветнай мастацкай прасторы”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У сутарэннях гісторыі і фантазій

20 Сак 2019

Калі стала вядома пра экранізацыю “Авантур Пранціша Вырвіча” Людмілы Рублеўскай, знаёмыя з кнігай людзі адрэагавалі імгненна: “Ну нарэшце! Цікава, як гэта будзе?” Незнаёмыя задаваліся пытаннямі, хто такі гэты Пранціш і пра што ўвогуле фільм. “К” пагутарыла з пісьменніцай, якая часта наведвае здымачную пляцоўку, каб адказы атрымалі ўсе.

Навіны бібліятэк

Семінар-трэнінг па рэсурсах ВЧЗ ва Універсітэце грамадзянскай абароны МНС

19 Сак 2019

18 сакавіка адбыўся семінар-трэнінг “Рэсурсы віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў інфармацыйным забеспячэнні навуковай і вучэбнай дзейнасці”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Лясныя рэсурсы планеты: ахова і рацыянальнае выкарыстанне

19 Сак 2019

З 19 сакавіка па 29 красавіка ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (2-гі паверх, пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка “Лясныя рэсурсы планеты: ахова і рацыянальнае выкарыстанне”, прысвечаная Міжнароднаму дню лясоў.

Кніжныя выстаўкі

На хвалі часу, у плыні жыцця

18 Сак 2019

14 сакавіка, падчас мерапрыемства ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, прысвечанага Валерыю Маракову, чатыры дзяржаўныя ўстановы распачалі доўгатэрміновы аднаіменны праект, прымеркаваны да 100-годдзя ўтварэння літаратурнага аб’яднання “Маладняк”.

Навіны бібліятэк