ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Семінар “Роля бібліятэкі ў папулярызацыі кнігі і чытання”
Сучасная Беларусь

Міжнародны літаратурны конкурс “Достигают счастья лишь в пути…”

Міжнародны літаратурны конкурс “Достигают счастья лишь в пути…”
Іншыя навіны

Пераможцай у намінацыі “Паэзія” стала бібліятэкар аддзела абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі Вольга Мікалаеўна Кардаш.


30 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў міжнароднага літаратурнага конкурсу "Достигают счастья лишь в пути…", прысвечанага 80-годдзю з дня нараджэння генія рускай паэзіі Мікалая Рубцова.

Ініцыятарам конкурсу выступіла ваенна-мастацкая студыя пісьменнікаў Культурнага цэнтра Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі і Інстытута кіравання г. Архангельска. Работы былі прадстаўлены ў наступных намінацыях: паэзія, проза, публіцыстыка і навукова-даследчая работа.

"Ужо чатыры гады запар праходзіць міжнародны літаратурны конкурс, мэтай якога з’яўляецца пошук і падтрымка таленавітых аўтараў, – расказаў прарэктар па міжнародных, міжрэгіянальных адносінах і сувязях з грамадскасцю Інстытута кіравання Міхаіл Паўлавіч Собалеў. – Летась ён быў прымеркаваны да 70-годдзя Вялікай Перамогі, а ў гэтым – прысвечаны юбілею Мікалая Рубцова".

Прыемна адзначыць, што сёлета ўпершыню супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прынялі ўдзел у конкурсе і адразу паказалі высокі старт. Ад усёй душы віншуем Вольгу Мікалаеўну Кардаш з перамогай, зычым моцнага здароўя, творчага натхнення і новых поспехаў на літаратурнай ніве!

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 56.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам