ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Янка Купала “прапісаўся” ў Брэсце
Духоўнае адраджэнне грамадства і праваслаўная кніга

Міжнародны дзень абароны дзяцей у НББ

Міжнародны дзень абароны дзяцей у НББ
Іншыя навіны

1 чэрвеня аддзел экскурсійна-метадычнай работы запрасіў у бібліятэку выхаванцаў з Рудзенскай дапаможнай школы-інтэрната для дзяцей-сірот і дзяцей, пакінутых без апекі бацькоў, у бібліятэку.


У першы дзень лета ва ўсіх краінах святкуюць Міжнародны дзень абароны дзяцей.

У гэты дзень усё чалавецтва мае добрую падставу яшчэ раз выказаць дзецям сваю любоў і падтрымку. Таму вельмі важнымі з’яўляюцца прымеркаваныя да свята дабрачынныя мерапрыемствы для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, а таксама сірот і хлопчыкаў і дзяўчынак, пакінутых без апекі бацькоў.

Для гасцей са школы-інтэрната была падрыхтавана спецыяльная праграма, падчас якой юныя экскурсанты не толькі пазнаёміліся са структурай і функцыямі Нацыянальнай бібліятэкі, але і прынялі ўдзел у вырабе постара, прысвечанага святу.

Прыемнымі нечаканасцямі для дзяцей сталі прагляд цікавых мультфільмаў і наведванне агляднай пляцоўкі, на якой экскурсавод уручыла гасцям памятныя сувеніры.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам